Джон Флэнэген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Флэнэген
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 9 студзеня 1873(1873-01-09)[1][2][…]
Памёр 3 чэрвеня 1938(1938-06-03) (65 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 87 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Флэнэген (англ.: John Jesus Flanagan; 9 студзеня 1873 — 3 чэрвеня 1938) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Джон Флэнэген нарадзіўся 9 студзеня 1873 года ў Ірландыі і пазней эміграваў у ЗША — пачаў служыць у паліцыі і заняўся кіданнем молата. Ён сем разоў выйграваў чэмпіянат ЗША, а ў 1900 годзе стаў першым алімпійскім чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне на летніх Гульнях у Парыжы, дзе, акрамя таго, заняў сёмае месца ў кіданні дыска.

На наступнай Алімпіядзе, якая прайшла ў Сент-Луісе, Флэнэген абараніў тытул чэмпіёна; разам з гэтым выйграў сярэбраны медаль у кіданні вагі ў 56 фунтаў і заняў чацвёртую пазіцыю ў кіданні дыска. На летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане Флэнэген стаў адзіным трохразовым чэмпіёнам у сваёй любімай дысцыпліне. Акрамя гэтага, ён быў дзявятым у кіданні дыска і разам са сваёй камандай спыніўся на чвэрцьфінале турніру па перацягванні ліны.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Флэнэген вярнуўся ў Ірландыю і пражыў там да сваёй смерці 3 чэрвеня 1938 года.

Зноскі