Джон Хартфілд
| Джон Хартфілд | |
|---|---|
| ням.: John Heartfield | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Helmut Herzfelde |
| Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1891[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 красавіка 1968[1][3][…] (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Франц Герцфельд[d] |
| Род дзейнасці | фатограф, мастак, мастак-плакатыст, дызайнер, калажыст, выдавец, графік, тэатральны дызайнер, наборшчык, дзеяч мастацтваў |
| Мастацкі кірунак | дадаізм |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Джон Хартфілд (John Heartfield, сапраўднае імя Гельмут Герцфельд, ням.: Helmut Herzfeld; 19 чэрвеня 1891, Берлін — 26 красавіка 1968, там жа) — нямецкі мастак, фатограф, плакатыст і дэкаратар. Брат публіцыста і выдаўца Віланда Герцфельда.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў мюнхенскай Школе прыкладнога мастацтва (1907—1911) і ў вучылішчы мастацкага рамяства ў берлінскім Шарлотэнбургу (1912—1914). У 1915 годзе Хельмут Херцфельд амерыканізаваў свае імя і прозвішча, стаўшы Джонам Хартфілдам — такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць германскага ваеннага патрыятызму, які захліснуў краіну пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Спачатку належаў да групы «палітычных дадаістаў». У 1930—1931 гадах жыў у СССР, у 1933—1950 гадах на эміграцыі ў Празе і Лондане. У 1950 годзе вярнуўся ў ГДР. Стваральнік пралетарскага антыфашысцкага, антыімперыялістычнага фотамантажнага плаката; працаваў таксама ў часопісах, кіно і як мастак кнігі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1957). Яго творчасць вядома з прычыны яго актыўнай барацьбы з нацысцкім рэжымам.
Зноскі
- 1 2 John Heartfield
- ↑ John Heartfield — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Blumberg N. John Heartfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.