Джон Чарлз Філдс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Чарлз Філдс
Дата нараджэння 14 мая 1863(1863-05-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1932(1932-08-09)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

член Каралеўскага таварыства Канады[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Чарлз Філдс (англ.: John Charles Fields; 14 мая 1863 — 9 жніўня 1932) — канадскі матэматык, заснавальнік Філдсаўскай прэміі за выдатныя дасягненні ў матэматыцы.

Джон Чарлз Філдс нарадзіўся ў горадзе Гамільтан правінцыі Антарыа ў сям’і ўладальніка крамы скур. У 1880 годзе скончыў Hamilton Collegiate Institute, у 1884 — Таронцкі ўніверсітэт, пасля чаго пераехаў у ЗША, каб вучыцца ва Універсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд), дзе ў 1887 годзе атрымаў ступень Ph.D.. Яго дысертацыя «Symbolic Finite Solutions Solutions by Definite Integrals of the Equation dny/dxn = xmy» у 1886 годзе была апублікавана ў часопісе «American Journal of Mathematics».

Філдс два гады выкладаў ва Універсітэце Джонса Хопкінса, пасля чаго перайшоў працаваць у Allegheny College у горадзе Мідвіль (штат Пенсільванія). Расчараваўшыся ва ўзроўні матэматыкі ў Паўночнай Амерыцы, ён у 1891 годзе адбыў у Еўропу, дзе ў Берліне, Гётынгене і Парыжы пазнаёміўся з выбітнымі матэматыкамі свайго часу — такімі, як Карл Веерштрас, Фелікс Клейн, Фердынанд Георг Фрабеніус і Макс Планк. Таксама ён пасябраваў з Магнусам Гёста Мітаг-Лефлерам, і іх сяброўства працягвалася ўсё жыццё. Філдс пачаў публікаваць артыкулы па новай тэме — алгебраічных функцый, і гэта аказалася найбольш плённым полем для даследаванняў за ўсю яго навуковую кар’еру.

Філдс вярнуўся ў Канаду ў 1902 годзе, каб чытаць лекцыі ў Таронцкім універсітэце. У сваёй роднай краіне ён нястомна працаваў над павышэннем статусу матэматыкі ў навуковых і грамадскіх колах. Ён паспяхова пралабіраваў у Заканадаўчым сходзе правінцыі Антарыа выдзяленне для ўніверсітэта гадавога даследчага гранта памерам у 75 000$, а таксама спрыяў заснаванню Канадскага нацыянальнага даследчага агенцтва і Фонду навуковых даследаванняў правінцыі Антарыа.

З 1919 па 1925 гады Джон Чарлз Філдс быў прэзідэнтам Каралеўскага Канадскага інстытута. Ён спрабаваў ператварыць інстытут у вядучы цэнтр навуковых даследаванняў, і хоць аб поспехах казаць складана, усё ж у 1924 годзе ў Таронта адбыўся чарговы Міжнародны кангрэс матэматыкаў.

Зноскі