Джон Элтэмскі (граф Корнуал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джон Элтэмскі, граф Корнуал)
Jump to navigation Jump to search
Джон Элтэмскі (граф Корнуал)
John of Eltham.jpg
Arms of John of Eltham, Earl of Cornwall.svg
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: 15 жніўня 1316(1316-08-15)[1][2]
Смерць: 13 верасня 1336 (20 гадоў)
Пахаванне:
Бацька: Эдуард II
Маці: Ізабела Французская[d]

Джон Элтэмскі — (англ.: John of Eltham, Earl of Cornwall; 15 жніўня 1316, замак Элтэм, цяпер — у Лондане — 13 верасня 1336, Перт) — другі сын караля Англіі Эдуарда II і яго жонкі Ізабелы Французскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1316 годзе ў замку Элтэм (Кент). У 1324 годзе Англія вяла вайну з Францыяй, і, з асцярог, што маці-францужанка можа настроіць дзяцей супраць бацькі, у Ізабелы Французскай забралі траіх малодшых дзяцей. Верагодна, выхаванне Джона даручылі Элінор дэ Клер, жонцы Х’ю Дыспенсера-малодшага. Калі ўвосень 1326 года паўстанцы ў Лондане вымусілі Элінор дэ Клер здаць Таўэр, яны прызначылі дзесяцігадовага Джона Элтэмскага захавальнікам замка і горада.

Атрымаў тытул графа Корнуала 6 кастрычніка 1328 года. У 1329 годзе падчас адсутнасці Эдуарда III, які адправіўся ў Францыю для прынясення васальнай прысягі, быў прызначаны намінальным намеснікам. Прыняў удзел у якасці камандзіра перадавога атрада ў бітве пры Хэлідан Хіл. У 1335 годзе заняў заходнюю Шатландыю. Памёр у Перце ва ўзросце 20 гадоў. Паведамленне шатландскага летапісца Джона Фордуна (Chronica Gentis Scotorum) пра тое, што Джон Элтэмскі быў забіты ў сварцы сваім братам Эдуардам III вельмі сумніўна. Англійскі рыцар сэр Томас Грэй у сваёй Scalacronica кажа толькі, што Джон Элтэм памёр «цудоўнай смерцю». Паводле паведамлення біёграфа Ізабелы Французскай Э. Уэйр, прынц памёр ад ран, атрыманых у сутычцы з шатландцамі[3]. Пахаванне Джона Элтэмскага прайшло ў Лондане ў студзені 1337 года. Магіла знаходзіцца ў Вэстмінстэрскім абацтве.

Пасля смерці Джона Элтэмскага тытул графа Корнуала спыніў сваё існаванне.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1334 года Джон Элтэмскі атрымаў дазвол ад Папы на шлюб з Марыяй, дачкой Фердынанда IV Кастыльскага, інфанта памерла да вяселля[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. John Plantagenet of Eltham // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John of Eltham Plantagenet, Earl of Cornwall // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Уэйр Э. Французская волчица — королева Англии. Изабелла / Перевод с английского А. Немировой. — М.: АСТ: Астрель, 2010. — С. 501. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-041727-8 (АСТ) 978-5-271-29373-3 (Астрель)..
  4. Уэйр Э. Французская волчица — королева Англии. Изабелла / Перевод с английского А. Немировой. — М.: АСТ: Астрель, 2010. — С. 500. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-041727-8 (АСТ) 978-5-271-29373-3 (Астрель)..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уэйр Э. Французская волчица — королева Англии. Изабелла / Перевод с английского А. Немировой. — М.: АСТ: Астрель, 2010. — 629 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-041727-8 (АСТ) 978-5-271-29373-3 (Астрель).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]