Перайсці да зместу

Джордан Пікфард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джордан Пікфард
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сакавіка 1994(1994-03-07)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Эвертан 331 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордан Пі́кфард (англ.: Jordan Pickford; нар. 7 сакавіка 1994) — англійскі футбаліст, брамнік клуба «Эвертан» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Пікфард далучыўся да акадэміі «Сандэрленда» ў веку васьмі гадоў і прайшоў праз усе ўзроставыя групы каманды. У 2011 годзе быў пераведзены з акадэміі ў рэзервовую каманду[5]. У тым жа годзе склаў сваю першую прафесійную ўгоду з клубам[6]. Тым не менш, у склад каманды было прабіцца вельмі цяжка, таму брамнік дзеля здабыцця досведу выправіўся ў арэнды ў клуб «Дарлінгтан», у складзе якога дэбютаваў 21 студзеня 2012 года[7]. У выніку месячная арэнды працягнулася да сканчэння красавіка. У наступным годзе ігрок таксама на правах арэнды абараняў браму двух клубаў спачатку «Элфрытан Таўна», а потым «Бертан Альбіёна», апошні з якіх спаборнічаў у Другой лізе. У лютым 2014 годзе ігрок выправіўся ў першалігавы «Карлайл Юнайтэд»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Пасля сканчэння сезона 2013—2014 гадоў брамнік працягнуў кантракт з «Сандэрлендам», але ў ліпені 2014 года выправіўся ў арэнду ў «Брэдфард Сіці». У новым клубе Пікфард таксама хутка стаў першым брамнікам, але 9 сакавіка 2015 года быў адкліканы «Сандэрлендам». Сезон 2015—2016 гадоў правёў у арэндзе ў «Прэстан Норт Эндзе». На самым пачатку 2016 года быў адкліканы «Сандэрлендам», у складзе якога, нарэшце, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 16 студзеня ў матчы супраць «Тотэнхэм Хотспура»[9]. Сезон 2016—2017 гадоў брамнік амаль увесь сезон згуляў у якасці першага брамніку, у тым ліку праз траўму яго таварыша Віта Манонэ.

15 чэрвеня 2017 года Пікфард падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Эвертан». Першапачатковая сума ў 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з магчымасцю павышэння да 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у якасці дадатковых бонусаў зрабіла яго трэцім найдаражэйшым брамнікам у гісторыі на той час і найдаражэйшым брытанскім брамнікам[10]. У чэмпіянаце брамнік распачаў кар’еру ў новым клубе 12 жніўня 2017 года, калі яго клуб на хатняй арэне выгуляў «Сток Сіці» з лікам 1:0. Па заканчэнні першага сезона ў новай камандзе брамнік быў названы іграком сезону «Эвертана»[11]. Ігрок хутка замацаваўся ў складзе, на доўгія сезоны ўмацаваўшы шэрагі ліверпульскага клуба. У сезоне 2019—2020 гадоў Пікфард у 38 матчах сезону 13 разоў захоўваў сваю браму без прапушчаных галоў. 24 лютага 2023 года футбаліст склаў новую дагавор «Эвертанам», паводле якой ён мусіць застацца ў клубе да чэрвеня 2027 года[12]. У канцы сезона 2023—2024 гадоў Пікфард быў прызнаны найлепшым іграком сезону каманды трэці раз запар.

Брамнік яшчэ з юнацтва пачаў прыцягвацца да зборных Англіі розных узростаў. 9 кастрычніка 2016 года ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Англіі, замяніўшы ў ёй Тома Хітана, аднак у складзе каманды не дэбютаваў. Свой першы матч у нацыянальнай дружыне згуляў 10 лістапада 2017 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі на Уэмблі[13]. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 0:0. У 2018 годзе быў далучаны да складу каманды на чэмпіянат свету. З тым часоў усцяж выклікаецца да нацыянальнай зборнай і бярэ ўдзел у міжнародных турнірах. У ліпені 2021 года поруч з зборнай стаў уладальніка сярэбраных медалёў на чэмпіянаце Еўропы. У фінале брамнік адбіў два пасляматчавыя пенальці, аднак гэта не ўратавала зборную Англію ад паражэнні ад зборнай Італіі[14]. У першым матчы супраць зборнай Сербіі на чэмпіянаце Еўропы 2024 года ў дзясяты раз на міжнародных турнірах захаваў браму без прапушчаных галоў, чым паўтарыў рэкорд Пітэра Шылтана[15].

  1. Jordan Pickford // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jordan Pickford // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.transfermarkt.co.uk/jordan-pickford/profil/spieler/130164
  4. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  5. «Black Cats boss has keeper dilemma». The Northern Echo.
  6. «Poyet still wants Sunderland back-up, despite Pickford deal». Sunderland Echo.
  7. «Keeper Jordan Pickford signs as the region rallies round Darlington FC». Teesside Gazette.
  8. «Loan: Keeper joins Cumbrians». Carlisle United F. C.
  9. «Pickford promise fulfilled for club and country». Premier League.
  10. «Jordan Pickford: Everton confirm £25m, rising to £30m, deal with Sunderland». BBC Sport.
  11. «Jordan Pickford 'honoured' after dominating Everton awards night». Sky Sports.
  12. «Pickford signs new long-term contract». Everton F. C.
  13. «England 0–0 Germany». BBC Sport.
  14. «Euro 2020 final: England beaten by Italy on penalties». BBC Sport.
  15. «Pickford Levels England Best In Euro Win». Everton F. C.