Джорджа Армані
| Джорджа Армані | |
|---|---|
| італ.: Giorgio Armani | |
| | |
| Дата нараджэння: | 11 ліпеня 1934[1][2][…] |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 4 верасня 2025[4][5][…] (91 год) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Узнагароды і прэміі |
вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (10 кастрычніка 1986) камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (27 снежня 1985) Compasso d'Oro[d] (2014) honoris causa (11 мая 2023) |
Джорджа Армані (італ.: Giorgio Armani; 11 ліпеня 1934[1][2][…], П’ячэнца, Эмілія-Раманья[3] — 4 верасня 2025[4][5][…], Мілан) — італьянскі мадэльер і прадпрымальнік, заснавальнік кампаніі Armani, адзін з найбагацейшых людзей Італіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 ліпеня 1934 года ў паўночнаітальянскім горадзе П’ячэнца. Бацька Уга Армані (пам. 1962) быў служачым у фашысцкай адміністрацыі, а таксама футбалістам спачатку ў «Спартыўнай асацыяцыі плюшчу» (Трыест), затым у П’ячэнцы. Маці была асабліва значнай фігурай у жыцці сына. Будучы хатняй гаспадыняй, яна таксама была спартыўнай, вяла актыўнае жыццё, кіравала летнім лагерам і нярэдка прымала ў сваім доме іншых дзяцей.
Джорджа выхоўваўся разам са старэйшым братам Серджа і малодшай сястрой Разанай. У яго таксама была старэйшая сястра Сільвана, якая памерла за сем месяцаў да яго нараджэння. Вучыўся ў сярэдняй школе Liceo Scientifico Respighi. Бацькі Армані любілі тэатр і часам вадзілі туды дзяцей — але больш на яго паўплывала кіно, куды ён хадзіў кожныя выходныя.
У 1949 годзе пераехаў з сям’ёй у Мілан. У гэтым горадзе ў 1953 годзе ён скончыў сярэднюю школу імя Леанарда да Вінчы. Прачытаўшы раман Арчыбальда Кроніна «Цытадэль», Армані захапіўся медыцынай і пасля заканчэння школы паступіў на медыцынскі факультэт Міланскага ўніверсітэта — аднак пасля двух гадоў вучобы перадумаў станавіцца ўрачом і забраў дакументы. Некаторы час Джорджа працаваў памагатым фатографа, затым пайшоў служыць у войска. Вярнуўшыся з вайсковай службы, ён уладкаваўся дапаможным рабочым у буйны міланскі ўнівермаг «Рынашэнтэ», дзе працаваў у 1957—1964 гадах. Даволі хутка яго спачатку павысілі да афарміцеля вітрын, а затым перавялі ў штат закупшчыкаў адзення.
У 1961 годзе стаў асістэнтам мадэльера Ніна Чэруці. У яго кампаніі па выпуску мужчынскага адзення «Хітман» Армані працаваў над шыццём, кроем і пабудовай лекалаў на працягу шасці гадоў, пасля чаго некаторы час працаваў стылістам у такіх мадэльераў як Унгаро і Дзенья. Пачынаючы з 1970 года ствараў мадэлі вопраткі для некалькіх італьянскіх марак.
У 1974 годзе ўпершыню прадставіў калекцыю пад уласным імем. У 1975 годзе сябар Армані, архітэктар Серджыа Галеоці (1940—1985) угаварыў яго адкрыць сваю кампанію і ўзяў на сябе яе фінансавае кіраўніцтва. У 1980—1981 гадах былі створаны падраздзяленні Giorgio Armani USA, Emporio Armani і Armani Jeans.
У 1982 годзе падпісаў дамову з карпарацыяй L’Oreal, кампанія Giorgio Armani S.p.A. выпусціла першую жаночую парфуму Armani Le Parfum, а затым мужчынскі Armani Eau Pour Homme. Лінейка парфумы пад брэндам Армані бесперапынна пашыраецца.
У 1989 годзе адкрыў свае магазіны ў Лондане. У 2005 годзе запусціў уласную лінію адзення ад куцюр — Armani Privé.
У пачатку 2000-х гадоў аказваў дапамогу афганскім уцекачам. 28 мая 2002 года падчас канцэрта «Лучана Павароці і сябры» быў урачыста абвешчаны паслом добрай волі камітэта ААН па пытаннях бежанцаў. У 2016 годзе заявіў аб сваім намеры адмовіцца ад натуральнага футра на карысць навакольнага асяроддзя і дзікіх жывёл.
Памёр 4 верасня 2025 года ў Мілане.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]З канца 1960-х гадоў Армані звязвалі блізкія адносіны з архітэктарам Сэрджо Галеоці (1940—1985), з якім яны разам заснавалі кампанію Giorgio Armani.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б RKDartists Праверана 7 студзеня 2018.
- ↑ а б Giorgio Armani // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Obituaries T. Giorgio Armani, fashion designer whose cool tones and ‘slouch’ tailoring defined the 1980s — 2025. — ISSN 0307-1235 Праверана 4 верасня 2025.
- ↑ а б Giorgio Armani, addio al Re della Moda: lo stilista italiano si è spento a 91 anni Праверана 11 верасня 2025.
- ↑ а б Leitch L. Giorgio Armani, the Italian Designer Who Changed the Shape of Fashion, Has Died | Vogue / C. Malle — Condé Nast, 2025. — ISSN 0042-8000 Праверана 5 верасня 2025.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джорджа Армані
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі П’ячэнца
- Памерлі 4 верасня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мілане
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Камандоры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Прадпрымальнікі паводле алфавіта