Джорджа К’еліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Джорджа К'еліні)
Футбол
Джорджа К’еліні
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 жніўня 1984(1984-08-14)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 187 см[3]
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1990—2000 Італія Ліворна
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2004 Італія Ліворна 55 (4)
2004—2022 Італія Ювентус 425 (27)
2004—2005   Італія Фіярэнціна 37 (3)
2022—2023 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес 31 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Італія Італія (да 15) 8 (0)
2000—2001 Італія Італія (да 16) 12 (1)
2001 Італія Італія (да 17) 1 (0)
2002 Італія Італія (да 18) 6 (1)
2001—2003 Італія Італія (да 19) 18 (1)
2003—2007 Італія Італія (да 21) 26 (6)
2004 Італія Італія (алімп.) 2 (0)
2004—2022 Італія Італія 117 (8)
Трэнерская кар’ера
2024— Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес трэнер
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Афіны 2004 футбол
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Золата Еўропа 2020
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 чэрвеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджа К’еліні (італ.: Giorgio Chiellini; нар. 14 жніўня 1984, Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2022). Вядомы па шматгадовым выступам за «Ювентус». Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасцю да выканання стандартаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Ліворна»[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам клуба «Ліворна». У асноўнай камандзе клуба гуляў на працягу чатырох сезонаў — два сезоны ў Серыі C1 і два ў Серыі B.

«Фіярэнціна»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2004 года ён перайшоў у склад «Ювентуса» за 6,5 мільёнаў еўра. «Ювэ» прадаў 50 % правоў на іграка «Фіярэнціне» за 3,5 мільёна еўра, і ў «Фіярэнціне» ён адгуляў увесь сезон 2004/05, пасля чаго быў выкуплены «Ювентусам» за 4,3 мільёны еўра.

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

12 кастрычніка 2006 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2011 года, а ў чэрвені 2008 года — да 2013 года. 23 лістапада 2010 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2015 года з заробнай платай у 3,5 млн еўра за сезон[4].

У 2018 годзе стаў капітанам турынскай каманды пасля сыходу Джанлуіджы Буфона. У жніўні 2021 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з клубам да 2023 года, аднак у 2022 годзе, пасля паражэння ў фінале Кубка Італіі, заявіў аб тым, што пакідае «Ювентус».

«Лос-Анджэлес»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес»[5]. У студзені 2024 года пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам у структуры клуба[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 года ў матчы супраць зборнай Фінляндыі і з тых часоў рэгулярна выхадзіў на поле ў складзе нацыянальнай каманды.

У красавіку 2022 года заявіў аб сыходзе са зборнай пасля Фіналісімы супраць Аргенціны, якая адбылася 1 чэрвеня ў Лондане і скончылася паражэннем італьянцаў з лікам 0:3.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Ювентус»:

«Лос-Анджэлес»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Італія:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Giorgio Chiellini // FBref.com
  2. GIORGIO CHIELLINI // Argentine Soccer Database
  3. а б http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/giorgio-chiellini/index.php Праверана 23 верасня 2018.
  4. Кьеллини подписал новый контракт с "Ювентусом" (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (23 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010.
  5. Джорджо Кьеллини подписал контракт с "Лос-Анджелесом" (руск.). football.by (13 чэрвеня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
  6. Кьеллини завершил карьеру и стал тренером (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]