Джорджа Стрэлер
Джорджа Стрэлер | |
---|---|
італ.: Giorgio Strehler | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1997[1][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Albertina Ferrari[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, палітык, дырэктар тэатра, акцёр, рэжысёр, оперны рэжысёр |
Гады актыўнасці | 1941 — 1997 |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (4 сакавіка 1982) Q3405885? (1965, 1966, 1982, 1983, 1993) прэмія «Еўропа – тэатру»[d] (1990) Прэмія Фрыдрыха Гундальфа[d] (1991) honorary doctor of the Sorbonne Nouvelle University[d] (1998, 24 кастрычніка 1997) |
IMDb | ID 0834150 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джорджа Стрэлер (італ.: Giorgio Strehler, 14 жніўня 1921, Баркола, пад Трыестам - 25 снежня 1997, Лугана) — італьянскі тэатральны рэжысёр, найбуйнейшая постаць нацыянальнага і еўрапейскага тэатра другой паловы ХХ ст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — аўстрыец, маці — віяланчэлістка, славенка, перасялілася ў Францыю. У сям’і размаўлялі па-італьянску. У трохгадовым узросце страціў бацьку, якога яму замяніў дзед, музыкант і музычны антрэпрэнёр. У сямігадовым узросце страціў і дзеда. Выхоўваўся маці і бабуляй у Мілане.
Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Швейцарыі, паставіў у Жэневе «Забойства ў саборы» Т. С. Эліята, «Калігула» Камю, «Наш гарадок» Уайлдара. У 1947 годзе разам з Паала Грасі заснаваў «Пікала-тэатр» ў Мілане, які адкрыўся пастаноўкай драмы М.Горкага «На дне». Праз некалькі дзён заснавальнікі прадставілі камедыю Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». У тым жа годзе Стрэлер паставіў у тэатры «Ла Скала» оперу Вердзі «Травіята».
Памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Мілане пры вялізнай колькасці народа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стрэ́лер Джорджа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На сайце Piccolo teatro Архівавана 24 лютага 2008.
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Трыесце
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Лугана
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Узнагароджаныя медалём Гётэ
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Італіі
- Оперныя рэжысёры