Джордж Бернард Шоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернард Шоу
Bernard Shaw
George bernard shaw.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: George Bernard Shaw
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1856(1856-07-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 лістапада 1950(1950-11-02) (94 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька: George Carr Shaw[d]
Маці: Lucinda Elizabeth Shaw[d]
Жонка: Charlotte Payne-Townshend[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Гады творчасці: 18801950
Мова твораў: англійская[3]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды: Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (1925)
Подпіс: George Bernard Shaw signature.svg
Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Джордж Бернард ШОУ (англ.: George Bernard Shaw; 26 ліпеня 1856, Дублін, Ірландыя, Вялікабрытанія — 2 лістапада 1950, Эят-Сент-Лорэнс, Англія, Вялікабрытанія) — ірландскі пісьменнік; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «новай драмы», рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Служыў клеркам, з 1876 у Лондане, займаўся журналістыкай, быў мастацкім рэцэнзентам, музычным аглядальнікам, тэатральным крытыкам. Цікавіўся сацыялістычнымі ідэямі, адзін з заснавальнікаў «Фабіянскага таварыства».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На яго творчасць паўплывалі Г. Ібсен і рускія пісьменнікі. Дэбютаваў як раманіст: «Нясталасць» (1879, выд. 1930), «Неразумны шлюб» (1880), «Прафесія Кэшэля Байрана» (1882) і інш. Сусветную вядомасць яму прынеслі камедыі і сацыяльна-псіхалагічныя драмы; сярод апошніх вялікае месца займаюць т.зв. драмы ідэй, п'есы-дыскусіі. Стварыў цыклы «П'есы непрыемныя» («Дамы́ ўдаўца», паст. 1892; «Сэрцаед», «Прафесія місіс Уорэн», абедзве паст. 1905), «П'есы прыемныя» («Зброя і чалавек», паст. 1894; «Кандыда», «Выбраннік лёсу», абедзве паст. 1897; «Пажывём — пабачым!», паст. 1899), «П'есы для пурытан» («Вучань д'ябла», паст. 1897; «Ператварэнне капітана Брасбаўнда», паст. 1900; «Цэзар і Клеапатра», паст. 1901). П'есы «Другі востраў Джона Буля» (паст. 1904), «Маёр Барбара» (паст. 1905) — сатыра на палітычнае жыццё Англіі. Драма «Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» (паст. 1920), пенталогія «Назад да Мафусаіла» (паст. 1922), трагедыя «Святая Іаанна» (паст. 1923) напоўнены драматызмам і філасофскім роздумам. Аўтар камедый «Пігмаліён» (паст. 1913), «Каляска з яблыкамі» (паст. 1929), «Дрэнна, ды праўда» (паст. 1932), «Мільянерка» (паст. 1936), тэарэтычных і публіцыстычных прац і інш.

Яго творы адметныя значнасцю сацыяльна-палітычнай і маральна-этычнай праблематыкі, філасофскай глыбінёй, вастрынёй канфлікту, багаццем мастацкай палітры, у якой гратэск, іронія, парадокс, выразны публіцыстычны пачатак спалучаюцца з інтэлектуалізмам, умоўнасцю, падтэкстам.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Шоу Джордж Бернард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 6 сакавіка 2018.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшы адаптаваны сцэнарый 1927—1947