Джордж Браўн (ваенны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Браўн
Chairman of the Joint Chiefs of Staff[d]
1 ліпеня 1974 — 20 чэрвеня 1978
Папярэднік Thomas Hinman Moorer[d]
Пераемнік David C. Jones[d]

Нараджэнне 17 жніўня 1918(1918-08-17)[1]
Смерць 5 снежня 1978(1978-12-05)[1] (60 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы ЗША
Званне генерал[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Скрэтчлі Браўн (англ.: George Scratchley Brown; 17 жніўня 1918, Мантклер, Нью-Джэрсі5 снежня 1978, Эндрус, Мэрыленд) — амерыканскі ваенны дзеяч, генерал ВПС ЗША (1968), 8-ы старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў (1974—1978) і 8-ы начальнік штаба ВПС (1973—1974). Удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браўн нарадзіўся 17 жніўня 1918 года ў Мантклеры, штат Нью-Джэрсі. Скончыў сярэднюю школу ў Лівенворце, штат Канзас, і, правучыўшыся год ва Універсітэце Місуры. У 1937 годзе атрымаў прызначэнне ў Ваенную акадэмію ЗША ў Вэст-Пойнце, Нью-Ёрк. Яе Браўн скончыў у 1941 годзе, пасля чаго паступіў на лётную падрыхтоўку ў Пайн-Блаф, штат Арканзас.

З 1942 да красавіка 1944-га ён служыў на розных пасадах, у тым ліку камандзірам 329-й бамбардзіровачнай эскадрыллі. Выконваў заданні па ахове марскіх канвояў у Атлантычным акіяне. 1 жніўня 1943 г. прыняў удзел у бамбардзіроўцы нафтаперапрацоўчыя завода ў румынскім Плаешці.

У 1946 году Браўн далучыўся да штаба камандавання СПА ў Мітчэл-Філд, Нью-Ёрк, у якасці памочніка начальніка штаба авіяцыі па аперацыях, а затым стаў памочнікам намесніка па аперацыях.

Падчас Карэйскай вайны ў ліпені 1950 гады стаў камандзірам 62-й групы на базе ВПС Макорд у Вашынгтоне, якая дзейнічала паміж Заходнім узбярэжжам і Японіяй. На працягу 1951 года i ў пачатку 1952 года кіраваў 56-м знішчальны авіяполк на базе ВПС Селфрыдж, штат Мічыган.

У ліпені 1953 года Браўн прыняў на сябе камандаванне 3525-м навучальным крылом на базе ВПС Уільямс у Арызоне. У 1956 годзе ён паступіў у Нацыянальны ваенны каледж, а пасля яго заканчэння ў 1957 годзе займаў пасаду начальніка штаба ВПС ЗША. У чэрвені 1959 года быў абраны памочнікам намесніка міністра абароны, а затым стаў памочнікам міністра абароны.

У жніўні 1963 года Браўн прызначаны камандуючым базы ВПС Макгуайр, штат Нью-Джэрсі. Са жніўня 1966 па жнівень 1968 служыў памочнікам старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Затым ён прыняў камандаванне 7-й ваенна-паветранай арміяй, а таксама стаў намеснікам камандуючага па паветраных аперацыях Камандавання ваеннай дапамогі ЗША ў В’етнаме (MACV).

У верасні 1970 г. генерал Браўн уступіў на пасаду камандуючага Камандавання сістэм ВПС са штаб-кватэрай на базе ВПС Эндрус, штат Мэрылэнд.

1 жніўня 1973 года генерал Браўн быў прызначаны прэзідэнтам начальнікам штаба ВПС ЗША, а 1 ліпеня 1974 года — старшынёй Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Міністэрства абароны.

Памёр 5 снежня 1978 года. Быў пахаваны на Арлінгтонскіх могілках.

Зноскі

  1. а б George S. Brown // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]