Джордж Гершвін
Джордж Гершвін | |
---|---|
англ.: George Gershwin | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1937[3][1][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ЗША |
Бацька | Morris Gershwine[d][5] |
Маці | Rose Bruskina[d][5] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Rubin Goldmark[d], Henry Cowell[d], Edward Kilenyi[d], Charles Hambitzer[d][7] і Надзя Буланжэ |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 1914—1937 |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | джаз, блюз |
Калектывы | «George White’s Scandals » |
Супрацоўніцтва |
Айра Гершвін, Пол Уайтмен |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Пулітцэраўская прэмія |
Аўтограф | |
gershwin.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Гершвін (англ.: George Gershwin, сапраўднае імя Jacob Gershowitz — Якаў, або Джэйкаб Гершавіц; 26 верасня 1898, Нью-Ёрк, ЗША — 11 ліпеня 1937) — амерыканскі кампазітар, піяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям'і Гершовічаў, якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай музычнай адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р. Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны музычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афраамерыканскага фальклору, амерыканскай эстраднай і розных форм еўрапейскай музыкі, у тым ліку фартэпіяннага стылю Ф. Ліста, М. Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), французскага імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы.
Творчасць Джорджа Гершвіна ахоплівае розныя музычныя жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нацыянальная опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і музычны фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод іншых твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар'ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе пастаўленыя ў Нью-Ёрку); для аркестра — сімфанічная сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фартэпіяна з аркестрам — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фартэпіяна (1926), песні, музыка да кінафільмаў.
Зноскі
- ↑ а б George Gershwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ George Gershwin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гершвин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118639226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Pollack H. George Gershwin: His Life and Work — UC Press, 2007. — P. 26.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гершвін // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- George Gershwin: American Genius Архівавана 7 лютага 2008.
- Official Site
- http://www.classical.net/music/comp.lst/gershwin.html
- Anecdotage: Gershwin Gershwin Anecdotes (with sources noted)
- GershwinFan.com — The Gershwin Educational Fanpage Архівавана 3 красавіка 2005.
- George Gershwin
- George Gershwin
- George Gershwin на Last.fm
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Памерлі 11 ліпеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Галівудзе
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Асобы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары ЗША
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары мюзіклаў
- Музыканты паводле алфавіта
- Піяністы паводле алфавіта
- Піяністы ЗША
- Піяністы XX стагоддзя
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Памерлі ад раку мозгу