Джордж Дэвід Біркгаф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джордж Дэвід Біркгаф
George David Birkhoff 1.jpg
Дата нараджэння

21 сакавіка 1884(1884-03-21)[1][2][…]

Месца нараджэння

Мічыган, ЗША

Дата смерці

12 лістапада 1944(1944-11-12)[2][3][…] (60 гадоў)

Месца смерці

Кембрыдж, Мідлсекс[d], Масачусетс, ЗША

Грамадзянства

Flag of the United States (1912-1959).svg ЗША

Дзеці:

Garrett Birkhoff[d]

Род дзейнасці

матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта

Навуковая сфера

матэматыка

Месца працы

Прынстанскі ўніверсітэт[5]
Гарвардскі ўніверсітэт[5]
Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане[5]

Навуковая ступень

магістр мастацтваў[d][5] (1906), бакалаўр мастацтваў[d][5] (1905) і доктар філасофіі[5] (1907)

Альма-матар

Гарвардскі ўніверсітэт[5]
Чыкагскі ўніверсітэт[5]

Навуковы кіраўнік

Eliakim Hastings Moore[d][6]

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg George David Birkhoff на Вікісховішчы


Джордж Дэвід Біркгаф (Біркгаф) (анг.: George David Birkhoff; 21 сакавіка 1884, Оверайсел, штат Мічыган, ЗША — 12 лістапада 1944, Кембрыдж, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі матэматык, вядомы перш за ўсё работамі па статыстычнай механіцы (эргадычныя тэарэмы) . Біркгаф з'яўляўся адным з лепшых амерыканскіх матэматыкаў свайго пакалення. Ён даў пачатак агульнай тэорыі дынамічных сістэм, вылучыўшы ў іх асабліва цікавыя класы рухаў — цэнтральныя і рэкурэнтныя рухі. Даказаў «апошнюю тэарэму Пуанкарэ».

Прэзідэнт Амерыканскага матэматычнага таварыства ў 1925—1926 гадах.

Навуковыя працы Біркгафа закраналі розныя аспекты тэорыі адноснасці, квантавай механікі. У 1923 годзе ён сумесна з Р. Э. Лэнгерам апублікаваў манаграфію «Адноснасць і сучасная фізіка». У тым жа годзе Біркгаф апублікаваў доказ тэарэмы аб тым, што рашэнне Шварцшыльда з'яўляецца адзіным сферычным сіметрычным рашэннем раўнанняў Эйнштэйна. Вядомы таксама распрацаваны ім арыгінальны варыянт тэорыі гравітацыі.

Работы Дж. Біркгафа далі пачатак тэорыі гіперцыклічных аператараў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118663399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. George David Birkhoff // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 21 сакавіка 2018.
  6. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.