Джордж Мастоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Мастоў
англ.: George Mostow
Дата нараджэння 4 ліпеня 1923(1923-07-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2017(2017-04-04)[4][2] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці David Jack Mostow[d], Mark Alan Mostow[d], Джонатан Мостау[d] і Carol Mostow[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геаметрыя і Група Лі
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Garrett Birkhoff[d]
Член у
Узнагароды

Джордж Дэніел Мастоў (англ.: George Daniel Mostow; 4 ліпеня 1923, Бостан — 4 красавіка 2017) — амерыканскі матэматык, геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Ельскага ўніверсітэта, член Нацыянальнай АН ЗША (1974).

Лаўрэат прэмій Стыла (1993) і Вольфа (2013, сумесна з Майклам Артынам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і яўрэяў з Украіны, якія эмігравалі ў ЗША ў пачатку XX стагоддзя. Ступень доктара філасофіі атрымаў у Гарвардскім універсітэце. Стыпендыят Гугенхайма (1957).

З 1961 года працаваў у Ельскім універсітэце, у 1971—1974 гадах загадчык кафедры матэматыкі. З 1998 года ў адстаўцы як эмерыт-прафесар матэматыкі імя Генры Форда II — атрымаў гэтую імянную прафесуру ў 1980 годзе.

У 1987—1988 гадах прэзідэнт Амерыканскага матэматычнага таварыства.

Зноскі

  1. George Mostow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б George Daniel Mostow // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. In Memoriam: George Daniel Mostow 1923-2017
  5. https://fr.findagrave.com/memorial/214320755/george-daniel-mostow
  6. https://www.legacy.com/us/obituaries/nhregister/name/george-mostow-obituary?id=14284276
  7. Find a Grave — 1996.
  8. а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive
  9. https://www.ias.edu/scholars/george-daniel-mostow