Перайсці да зместу

Джордж Стывенс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Стывенс
Дата нараджэння 18 снежня 1904(1904-12-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1975(1975-03-08)[3][4][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Landers Stevens[d]
Маці Georgie Cooper[d]
Жонка Yvonne Howell[d]
Дзеці George Stevens, Jr.[d]
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, прафсаюзны дзеяч, тэатральны акцёр, рэжысёр, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0828419
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Купер Стывенс (англ.: George Cooper Stevens; 18 снежня 1904(1904-12-18)[1], Окленд, Каліфорнія[2]8 сакавіка 1975(1975-03-08)[3][4][…], Ланкастэр, Каліфорнія) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і кінааператар. З 1941 па 1943 год — прэзідэнт Гільдыі рэжысёраў Амерыкі. Атрымаў дзве прэміі «Оскар» і ўзнагароду імя Ірвінга Тальберга ў 1953 годзе. Ён атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшую рэжысуру за фільмы «Месца пад сонцам» (1951) і «Гігант» (1956)[6][7].

Пачынаў як аператар, працуючы над кароткаметражнымі камедыямі з удзелам Ларэла і Хардзі. Першым яго поўнаметражным фільмам была серыйная камедыя «Коэны і Келі ў бядзе» (1933). Сапраўдным рэжысёрскім прарывам стаў для яго фільм «Эліс Адамс» (1935) з Кэтрын Хепбёрн. У канцы 1930-х паставіў некалькі фільмаў з Джынджэр Роджэрс і Фрэдам Астэрам, у 1940 — «Начное дзяжурства» (1940) з Кэрал Ломбард.

  1. а б Internet Broadway Database — 2000. Праверана 26 жніўня 2019.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120904144 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. а б Barson M. George Stevens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б George Stevens // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. 24th Academy Awards. Oscars.org (5 кастрычніка 2014). Праверана 18 ліпеня 2023.
  7. 29th Academy Awards. Oscars.org (26 сакавіка 2015). Праверана 18 ліпеня 2023.