Джордж Уэльскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Джордж Уэльскі
англ.: Prince George of Wales[1]
Prince George of Cambridge in 2019 (cropped).jpg
Джордж Уэльскі на штогадовым парадзе каралевы, вядомым як «Trooping the Colour».
Сцяг член брытанскай каралеўскай сям’і
з 23 ліпеня 2013 года

Нараджэнне 22 ліпеня 2013(2013-07-22)[2][3] (9 гадоў)
Род Віндзорская дынастыя[1]
Імя пры нараджэнні англ.: Prince George Alexander Louis of Cambridge[1]
Бацька Уільям, прынц Уэльскі[6][1][…]
Маці Кэтрын, прынцэса Уэльская[6][1][…]
Веравызнанне Царква Англіі
Адукацыя
Дзейнасць вучань, арыстакрат
Сайт royal.uk/prince-george
Commons-logo.svg Джордж Уэльскі на Вікісховішчы
Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці
Badge of the House of Windsor.svg

Яго Вялікасць Кароль
Яе Каралеўская Вялікасць Каралева-кансорт



Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж (Георг) Аляксандр Луі (Людовік) Уэльскі (англ.: Prince George of Wales; нар. 22 ліпеня 2013[7], Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, першы ўнук караля Карла ІІІ, першынец прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Кэтрын, займае другое месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём»[8].

Цяжарнасць герцагіні Кэтрын[правіць | правіць зыходнік]

3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён[9]. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня[10].

Нараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (18:24 па мінскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг)[11][12][13]. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах[10], якія праходзілі ў бальніцы Святой Марыі(англ.) бел. — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг[14].

Тытул[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархіі[15], нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 https://www.royal.uk/prince-george Праверана 16 красавіка 2020.
  2. 2,0 2,1 2,2 Lundy D. R. George Alexander Louis Windsor, Prince of Cambridge // The Peerage
  3. https://www.royal.uk/prince-george Праверана 3 красавіка 2020.
  4. Duchess of Cambridge gives birth to baby boy, third in line to the throneThe Guardian, 2013. Праверана 18 верасня 2014.
  5. Royal baby: William and Kate name their son GeorgeBBC News, 2013. Праверана 18 сакавіка 2015.
  6. 6,0 6,1 Duchess of Cambridge gives birth to baby boy, third in line to the throneThe Guardian, 2013. Праверана 5 кастрычніка 2014.
  7. Paul Owen, Peter Walker, Ben Quinn, Adam Gabbatt. Royal baby: Duchess of Cambridge gives birth to a boy. Guardian (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  8. Sarah Rainey. Duchess of Cambridge: The world is going wild for the royal baby. The Washington Post (27 чэрвеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  9. The Duke and Duchess of Cambridge are expecting a baby(англ.) . The official website of the British Monarchy (3 снежня 2012). Праверана 22 ліпеня 2013.
  10. 10,0 10,1 Duchess of Cambridge due to give birth in July(англ.) . Бі-бі-сі (14 студзеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  11. Жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына. РИА Новости (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  12. Кейт Мідлтан нарадзіла сына, Лента.ру (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  13. Кейт Мідлтан нарадзіла хлопчыка, Russia Today (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  14. Кэмеран заявіў, што Брытанія з захапленнем чакае нараджэння спадчынніка прастола. Корреспондент.net (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  15. Нікалсан Гаральд. King George the Fifth: His Life and Reign. — L.: Constable and Co., 1952. — P. 310. (англ.)