Перайсці да зместу

Джордж Форман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Джордж Форман
англ.: George Foreman
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 10 студзеня 1949(1949-01-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2025(2025-03-21)[3] (76 гадоў)
Месца смерці
Рост 193 см
georgeforeman.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Форман (англ.: George Edward Foreman; 10 студзеня 1949(1949-01-10)[1][2][…], Маршал, Тэхас[3]21 сакавіка 2025(2025-03-21)[3], Х’юстан, Тэхас[3]) — амерыканскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавой катэгорыі. Алімпійскі чэмпіён 1968 года. Чэмпіён свету цяжкай (версія WBC, 1973—1974; версія WBA, 1973—1974 і 1994; версія IBF, 1994—1995) вагавой катэгорыі.

Нарадзіўся 10 студзеня 1949 года.

Дэбютаваў у чэрвені 1969 гады на прафесійным рынгу.

Яго бой супраць Махамеда Алі быў прызнаны найлепшым у 1974 годзе.

У 1977 годзе Джордж Форман абвясціў аб завяршэнні кар’еры і стаў пасвечаным служыцелем у царкве ў раёне Х’юстана. Пасля 10-гадовага перапынку ён вярнуўся ў спорт і ва ўзросце 45 гадоў зноў стаў чэмпіёнам, перамогшы 26-гадовага Майкла Мурэра.

Памёр 21 сакавіка 2025 года ў бальніцы Х’юстана.