Джордж Цёрнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Цёрнер
англ.: George Turner
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Джордж Цёрнер
Дата нараджэння 2 красавіка 1841(1841-04-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1910(1910-03-29)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў на Louis Bosworth Hurt[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ціхая сцэна ў Дэрбішыры

Джордж Цёрнер (англ.: George Turner, 1841—1910) — брытанскі мастак-пейзажыст і фермер, празваны «Дэрбішырскім Джонам Канстэблам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цёрнер нарадзіўся ў Кромфардзе, але пазней пераехаў з сям'ёй у Дэрбі. У яго рана праявіўся талент да музыкі і малявання, заахвочаныя яго бацькам, краўцом па прафесіі, але мастаком-аматарам. Цёрнер шмат займаўся, жадаючы стаць прафесійным мастаком і настаўнікам малявання.

У 1865 годзе Цёрнер ажаніўся з Элізай Лакін (Eliza Lakin, 1837—1900), гадаваў дзяцей на ферме Walnut у Барраў-эпан-Трэнт (Barrow upon Trent). У іх было чацвёра дзяцей: Мэры (У замужжы Чамберлейн (Chamberlain), пазней Вур (Woore), 1868—1937), Флорэнс Пальмер (Florence Palmer Turner, 1869—1955), Уільям Лакін (William Lakin Turner, 1867—1929, пасля таксама стаў мастаком[2]) і Персі Рыд (Percy Reed Turner, 1871—1936). Пасля смерці Элізы Цёрнер пераехаў у Кірк Айртан (Kirk Ireton), дзе жаніўся на вядомай актрысе Кейт Стывенс Сміт (Kate Stevens Smith, 1871—1964) і зажыў з ёй у Ідрыдгехей (Idridgehay), дзе і памёр у 1910 годзе.

Цёрнер працаваў маслам і маляваў букалічныя сцэнкі, пераважна Дербішыра, пакінуўшы значную спадчыну выглядаў Англіі да таго, як у яе прыйшло механізаванне, аўтамашыны і ўрбанізацыя. Яго працы выстаўляліся ў Нотынгеме і Бірмінгеме. Цёрнер служыў у Мастацкім камітэце Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і ў калекцыю гэтай галерэі ўключаны і яго працы[3], і працы яго сына[2].

Зноскі

  1. а б George Turner (artist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William Lakin Turner Архівавана 3 сакавіка 2012.
  3. George Turner(недаступная спасылка). Burlington Art. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2010. Праверана 22 January 2011.