Джота (касмічны апарат)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джота, касмічны апарат)
Перайсці да: рух, знайсці
Джота
Giotto spacecraft.jpg
«Джота» ва ўяўленні мастака
Заказчык

Сцяг ЕС Еўропа ESA

Задачы

Пралёт

Пралёт

Камета Галея, Камета Грыга — Ск'елерупа

Запуск

2 ліпеня 1985 11:23:13 UTC

Ракета-носьбіт

Арыян-1

Стартавая пляцоўка

Францыя Куру

NSSDC ID

1985-056A

SCN

15875

Тэхнічныя характарыстыкі
Маса

960 кг[1]

Магутнасць

196 Вт

Сайт праекта

Джота — аўтаматычная міжпланетная станцыя ЕКА, мэта палёту якой быў пралёт каля ядра каметы Галея і яго вывучэнне. Касмічны апарат названы ў гонар мастака эпохі Адраджэння Джота дзі Бандонэ, які намаляваў на фрэсцы «Пакланенне вешчуноў» камету Галея[1].

Палёт[правіць | правіць зыходнік]

«Джота» быў запушчаны ракетай-носьбітам «Арыян-1» 2 ліпеня 1985 года. У ноч з 13 на 14 сакавіка 1986 года апарат прайшоў на адлегласці ў 596 км ад ядра каметы[2]. Для ўдакладнення траекторыі апарата былі выкарыстаныя звесткі АМС «Вега-1» і «Вега-2» у рамках міжнароднай праграмы «Лоцман»[3]. Праляцеўшы на такой блізкай адлегласці ад ядра каметы, «Джота» атрымаў пашкоджанні ад яе часціц, у прыватнасці выйшла са строю яго фотакамера.

Апарат знаходзіўся некаторы час у дэзактываваным стане. У красавіку 1990 года «Джота» быў вернуты ў рабочы стан, 2 ліпеня ён здзейсніў пралёт побач з Зямлёй і быў накіраваны на сустрэчу з каметай Грыга-Ск'елерупа, якая адбылася 10 ліпеня 1992 года. «Джота» праляцеў міма сваёй новай цэлі на адлегласці каля 200 кіламетраў, а затым 23 ліпеня 1992 года ён быў ізноў дэзактываваны[4][5].

У 1999 годзе ён здзейсніў другі пралёт каля Зямлі, але больш актываваны не быў.

Навуковыя прыборы[правіць | правіць зыходнік]

«Джота» нёс на борце наступныя прыборы[6]:

  • Камера для атрымання каляровых выяў ядра каметы
  • Мас-спектрометр нейтральных часціц
  • Мас-спектрометр іонаў
  • Аналізатары плазмы
  • Мас-спектрометр пылу
  • Фотапалярыметр
  • Аналізатар часціц высокай энергіі
  • Магнітометр
  • Дэтэктар сутыкненняў з пылавымі часціцамі

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Быў здзейснены пралёт на мінімальнай адлегласці ад ядра каметы і атрыманыя звесткі дазволілі ўдакладніць яго будову і хімічны састаў.

Паводле атрыманых з «Джота» звестак было вызначана, што ядро каметы Галея мае няправільную форму і памеры прыкладна 15х8х8 кіламетраў. Таксама звесткі дазволілі выказаць здагадку, што ядро пакрыта «пылавой карой», нечаканасцю апынуліся вельмі цёмны колер кары (альбеда 2—4 %, ніжэйшы за вугаль) і яе высокая тэмпература[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Fact Sheet (англ.) . ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. Halley Flyby: 13 March 1986 (англ.) . ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
  3. 3,0 3,1 Штогоднік ВСЭ за 1987 год. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2012.
  4. Grigg-Skjellerup: the second comet encounter (англ.) . ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  5. ФРГ. Сустрэча АМС "Джота" з каметай Грыга-Ск'елерупа. Навіны касманаўтыкі. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  6. Штогоднік ВСЭ за 1986 год. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Касмічныя запускі ў 1985