Перайсці да зместу

Джош Хатчэрсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джош Хатчэрсан
англ.: Josh Hutcherson
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1992(1992-10-12)[1] (32 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, акцёр агучвання, тэлеакцёр, кінаакцёр
Узнагароды
IMDb ID 1242688
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джошуа Раян (Джош) Хатчэрсан (англ.: Joshua Ryan (Josh) Hutcherson; нар. 12 кастрычніка 1992(1992-10-12)[1], Union[d], Кентукі) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар. Найбольш вядомы па ролях Піта Мэларка ў серыі фільмаў «Галодныя гульні» і Майка Шміта ў фільме «Пяць начэй з Фрэдзі».

Джош хацеў стаць акцёрам яшчэ ў чатырохгадовым узросце, але здзейсніў сваю мару толькі ў 9 гадоў, пасля паспяховага праслухоўвання ў 2002 годзе. Жаданне стаць акцёрам абудзіў у Хатчэрсане Джэйк Джыленхол, вядомы акцёр стаў натхненнем чатырохгадовага хлопчыка.

Ён пачаў працаваць у пачатку 2000-х гадоў, з’явіўшыся ў шэрагу малаважных кіна-і тэлевізійных ролях. Ён атрымаў шырокую вядомасць у галоўных ролях фільмаў «Маленькі Манхэтэн» (2005 год), «Затура: Касмічнае прыгода» (2006 год), камедыя «Дурдом на колах» (2005 год), у 2007 годзе зняўся ў сямейным прыгодніцкім фільме «Пажарны сабака», і «Падарожжа да цэнтру Зямлі» і «Гісторыя аднаго вампіра». 30 сакавіка 2008 года Хатчэрсан выйграў «Young Artist Award» як малады акцёр. Хатчэрсан таксама быў прадстаўлены на адным з самых папулярных падлеткавых шоў «MTV Cribs». Сярод яго прац таксама ролі Роберта ў фільме «Чырвоны світанак» і Піта Меларка ў фільме «Галодныя гульні».

У 2016 годзе стартавалі здымкі серыяла «Чалавек будучыні», у якім Джош адыграў галоўную ролю.

  1. а б Josh Hutcherson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.