Джо Коўл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джо Коўл
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джозеф Джон Коўл
Мянушка Джоўі (Joey)
Нарадзіўся 8 лістапада 1981(1981-11-08)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—1998 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2003 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 126 (10)
2003—2010 Сцяг Англіі Чэлсі 183 (28)
2010—2013 Сцяг Англіі Ліверпул 26 (3)
2011—2012   Сцяг Францыі Ліль 32 (4)
2013—2014 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 31 (5)
2014—2016 Сцяг Англіі Астан Віла 12 (1)
2015—2016   Сцяг Англіі Ковентры Сіці 7 (1)
2016 Сцяг Англіі Ковентры Сіці 15 (1)
2016—2018 Сцяг ЗША Тампа Бэй Раўдыс 82 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1998 Сцяг Англіі Англія (да 16) 4 (0)
1999 Сцяг Англіі Англія (да 18) 5 (0)
2000—2003 Сцяг Англіі Англія (да 21) 8 (2)
2001—2010 Сцяг Англіі Англія 56 (10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Джон «Джо» Коўл (англ.: Joseph John «Joe» Cole; нар. 8 лістапада 1981, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2010). Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Джо нарадзіўся ў Лондане 8 лістапада 1981 года. У 1999 годзе, з’яўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клубам «Вест Хэм». У сезоне 2002/03 стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 года Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за іграка 6,6 млн фунтаў, пасля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Вест Хэма»[3]. Яго дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэм’ена Дафа і Ар’ена Робена, стаўшы асноўным іграком каманды. У сезоне 2004/05 стаў чэмпіёнам Англіі.

Улетку 2010 года Коўл на правах свабоднага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клуб, палітычнымі і ніяк не звязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 года ігрок перайшоў у «Ліверпул» на правах свабоднага агента. У «Ліверпуле» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасня 2010 года Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Еўропы ў браму румынскага «Сцяўа». 1 студзеня 2011 года забіў свой першы гол за «Ліверпул» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтана», дзе мерсісайдцы перамаглі 2:1.

31 жніўня 2011 года Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з французскім «Лілем»[6]. Пасля чаго правёў сезон у клубе свайго юнацтва — «Вест Хэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы». Восенню 2015 года на правах арэнды адправіўся ў клуб трэцяга дывізіёна «Ковентры Сіці», з якім неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт. 4 мая 2016 года стаў іграком клуба «Тампа Бэй Раўдыс» з другой па значнасці паўночнаамерыканскай лігі NASL[7].

У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у гульнях зборнай Англіі падчас чэмпіянату свету 2002 і 2006 і ў Еўра-2004.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]