Джо Флэніган
| Джо Флэніган | |
|---|---|
| англ.: Joe Flanigan | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 студзеня 1967 (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Katherine Kousi[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст |
| Кар’ера | 1988—дагэтуль |
| IMDb | 0281167 |
| joeflanigan.com | |
Джо Флэніган (англ.: Joe Flanigan, нар.5 студзеня 1967) — амерыканскі акцёр , вядомы сваёй роляй маёра / падпалкоўніка Джона Шэпарда ў навукова-фантастычным серыяле «Зорныя вароты: Атлантыда».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джо Флэніган нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе 5 студзеня 1967. Ва ўзросце шасці гадоў ён з бацькамі пераязджае на ранча непадалёк ад Рэно (Невада). Яго бацькі, Джон і Нэнсі Флэніган, і цяпер жывуць там. Да чатырнаццаці гадоў ён вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Ахай (Каліфорнія). Тут Джо сыграў Стэнлі Кавальскага ў школьнай пастаноўцы "Трамвая «Жаданне» Тэнэсі Уільямса. Падчас навучання ў Каларадскім універсітэце, ён атрымаў ступень па гісторыі, і па праграме абмену ездзіў на год у Парыж.
Пасля заканчэння каледжа Флэніган паспеў змяніць мноства прафесій — ад банкаўскай справы да палітыкі. Але нідзе не адчуваў сябе камфортна. Пасля таго, як яго звольнілі з часопіса «Інтэрв’ю», ён стаў беспрацоўным і пераехаў у Нью-Ёрк. Яго сусед, акцёр, пераканаў Джо паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Акцёрскаму майстэрству ён навучаўся ў нью-ёркскім акруговым тэатры. Спачатку ён працаваў на радыё. У 1994 годзе ён упершыню здымаецца ў мінісерыялы на NBC «Сямейны альбом Даніэлы Стыл». Ён увесь час з’яўляецца ў «Сёстрах» і «Першым панядзелку».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Флэнігана запрашалі граць у асобных эпізодах у серыялах «Мэрфі Браўн», «Драпежныя птушкі», «Справядлівая Эмі», «CSI: Маямі», у некалькіх серыях ў «Купідон», «Раўчуку Доўсан», «Провідэнсе» і «Профілю забойцы» . Гуляў вядучыя ролі таксама ў тэлевізійных фільмах:
- «Не трэба таямніц» (1997)
- «Іншая сястра» (1999).
- Дэбют на вялікім экране — у фільме «Нагода для даверу» (1995).
Здымаўся ў серыяле «Зорная Брама: Атлантыда», дзе гуляў маёра (пасля быў павышаны да падпалкоўніка) Джона Шэпарда. Джо напісаў сцэнарый для эпізоду «Вадохрышча» (эпізод 212) у гэтым серыяле.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джо Флэніган на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Джо Флэніган ў сацыяльнай сетцы X