Джузэпэ Фарына
![]() | |
Грамадзянства | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1966[2][1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
![]() |
Эміліа Джузэпэ «Ніно» Фарына (італ.: Emilio Giuseppe «Nino» Farina, 30 кастрычніка 1906 — 30 чэрвеня 1966) — італьянскі аўтагоншчык. Ён застаўся ў гісторыі як пераможца першага афіцыйнага этапу ў гісторыі чэмпіянатаў свету Формулы-1 і першы чэмпіён свету ў гэтых гонках.
Фарына прыняў удзел у складзе завадской каманды Alfa Romeo у першым сезоне ў 1950 годзе. Атрымаўшы 3 перамогі ў 6 еўрапейскіх этапах (на Гран-пры Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Італіі), Фарына стаў чэмпіёнам свету, апярэдзіўшы Хуана-Мануэля Фанхіа на 3 ачкі.
У 1951 годзе Фарына атрымаў усяго адну перамогу, саступіўшы ў чэмпіянаце Фанхіа і двум гоншчыкам Ferrari. У 1952 годзе Фарына пераходзіць у Ferrari, але саступае ў чэмпіянаце свайму больш маладому напарніку Альбетра Аскары — 2 месца ў выніковым заліку.
У чэмпіянаце 1953 Фарына заняў 3 месца, атрымаўшы ў ім ўсяго адну перамогу — у Гран-пры Германіі 1953 (пасля страты кола). У 1954 годзе ён трапіў у сур’ёзную аварыю ў Монце і не змог працягнуць сезон. Вярнуўся ў гонкі ў 1955 годзе, нават нягледзячы на вымушаную неабходнасць звярнуцца да дапамогі морфія. Атрыманыя траўмы вымусілі яго ў канцы года абвясціць аб сваім сыходзе.
У 1956 году Фарына прыняў удзел у гонцы Індыянапаліс 500, але не прайшоў кваліфікацыю, і на гэтым канчаткова завяршыў кар’еру аўтагоншчыка. Фарына загінуў у дарожнай аварыі ў 1966 годзе, накіроўваючыся на Гран-пры Францыі 1966.
Зноскі
- ↑ а б Emilio Giuseppe Farina // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
- ↑ Giuseppe Farina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Турыне
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Савоя
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
- Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
- Чэмпіёны Формулы-1
- Аўтагоншчыкі Італіі
- Пераможцы Гран-пры Формулы-1
- Пілоты Формулы-1 з Італіі
- Пілоты Формулы-1, якія выступалі на Ferrari
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках