Джузэпіна Бацакі
Джузэпіна Бацакі | |
---|---|
італ.: Giuseppina Bozzacchi | |
| |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1853[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1870[1] (17 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джузэпіна Бацакі (Бадзакі; італ.: Giuseppina Bozzacchi; 23 лістапада 1853, Мілан — 23 лістапада 1870, Парыж) — італьянская танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «Капелія» Леа Дэліба. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джузэпіна Бацакі нарадзілася 23 лістапада 1853 года ў Мілане. Яна вучылася спачатку ў Мілане ў вядомай італьянскай балерыны Аміны Баскеці, а затым у Парыжы ў выкладчыцы, вядомай як мадам Дамінік[2]. Там яе заўважыў харэограф і балетмайстар Артур Сен-Леон і запрасіў на ролю Сванільды ў прэм’еры балета «Капелія». Партыю Франца ён аддаў актрысе-травесці Эжэн Фіёкр. Прэм’ера адбылася ў Парыжскай оперы 25 мая 1870 года. Джузэпіна выканала ролю Сванільды ў прысутнасці імператара Напалеона III. Выступ дзяўчынкі-падлетка быў добразычліва прыняты публікай; крытыкі таксама высока адклікаліся аб яе танцавальным майстэрстве, адзначаючы дакладнасць і вытанчанасць яе рухаў[3][4].
Джузэпіна выканала партыю Сванільды яшчэ васямнаццаць разоў[2][5] (па іншых крыніцах — восем[3]), аднак яе слава была нядоўгай. З-за пачатку франка-прускай вайны Парыжскую оперу закрылі. Падчас аблогі Парыжа опера спыніла выплату заробкаў, і, праз некалькі месяцаў Джузэпіна, аслабленая недахопам харчавання, захварэла на воспу.
Памерла 23 лістапада 1870 года, у дзень, калі ёй споўнілася сямнаццаць гадоў[3]. Яна была пахавана ў Парыжы, на могілках Манмартр[6]. Незадоўга да яе смерці, 2 верасня таго ж года, ад сардэчнага прыступу памёр Артур Сен-Леон[7].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Giuseppina Bozzachi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б в Oxford Reference.
- ↑ а б в Danza e balletto 1998, p. 77.
- ↑ Gay Morris. Moving Words: Re-writing Dance. — Psychology Press, 1996. — P. 177.
- ↑ Clive Barnes. Dance View (англ.). The New York Times (2 снежня 1974).
- ↑ Giuseppina Bozzacchi (англ.). Find a grave.
- ↑ Alberto Testa. Cento grandi balletti. Una scelta dal repertorio del migliore teatro di danza. — Gremese Editore, 2007. — P. 33.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mario Pasi, Domenico Rigotti, Ann Veronica Turnbull. Bozzacchi Giuseppina // Danza e balletto: dizionario. — Editoriale Jaca Book, 1998. — P. 77—78.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Giuseppina Bozzacchi (англ.). Oxford Reference.
- Bozzacchi, Giuseppina (італ.). Treccani.