Джуліяна Буджардзіні
| Джуліяна Буджардзіні | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 29 студзеня 1475 |
| Месца нараджэння | г. Фларэнцыя |
| Дата смерці | 17 лютага 1554 (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Уплыў | Даменіка Гірландая і Piero di Cosimo[d] |
| Уплыў на | Francesco Salviati[d] |
Джуліяна Буджардзіні (італ.: Giuliano Bugiardini; 29 студзеня 1475, г. Фларэнцыя — 17 лютага 1554) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Джуліяна Буджардзіні, вядомы таксама як Джуліяна ды П’еро ды Сімане, працаваў пераважна ў Фларэнцыі, а таксама ў Балонні ў 1526—1530 гадах. Спачатку быў вучнем у скульптара Бертольда, а потым — у мастака Даменіка Гірландая. У 1503 годзе Буджардзіні ўступае ў кангрэгацыю мастакоў Кампанья ды Сан Лука і працуе сумесна з Марыота Альберцінелі аж да 1509 года, калі апошні сыходзіць у майстэрню Фра Барталамеа. Паводле паведамлення Джорджа Вазары, Буджардзіні быў асістэнтам Мікеланджэла, калі той у 1508 годзе працаваў над роспісам Сікстынскай капэлы. Для царквы Санта-Марыя-Навела у Фларэнцыі Буджардзіні ў 1530-я гады піша па эскізах Мікеланджэла карціну Пакутніцтва св. Кацярыны.
