Джхаркханд
| Джхаркханд | |
|---|---|
| хіндзі: झारखंड | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 15 лістапада 2000 |
| Кіраўнік | Hemant Soren[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+05:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-JH |
| Афіцыйны сайт | |
Джхаркханд (англ.: Jharkhand) — штат на ўсходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Біхар на поўначы, Утар-Прадэш і Чхатысгарх на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бенгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтву (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ранчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдзелены ў 2000 годзе са складу штата Біхар.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з найбольш прамыслова развітых штатаў краіны: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хімічная прамысловасць. Штат багаты мінеральнымі і ляснымі рэсурсамі: тут здабываюць уран, жалеза, медзь, баксіты, марганец, хром, торый, золата, серабро і інш.
ВУП штата — 14 млрд долл. ЗША (2004).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]82 % насельніцтва — індуісты, 14 % — мусульмане, 4 % — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і англійская, значная частка насельніцтва гаворыць па-бенгальску. Буйныя гарады: Дханбад.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Д. Дарэл (1925—1995) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урад штата Архівавана 5 мая 2012.