Джыдская дэкларацыя (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джыдскі дагавор
Тып дагавора дэкларацыя
Дата падпісання 20 мая 2023
Месца падпісання Джыда
Змацаванне пячаткай 21 мая 2023
Увайшоў у сілу 22 мая 2023
Страціў сілу 23 мая (дэ-факта) / 27 мая 2023 (дэ-юрэ)
Бакі Сілы аператыўнай падтрымкі
Узброеныя сілы Судана
 Саудаўская Аравія
 ЗША
Умовы усталяванне тыднёвага спынення агню

Джыдскі дагавор або Джыдская дэкларацыя аб прыхільнасці абароне грамадзянскага насельніцтва Судана: пагадненне Суданскіх Узброеных сіл і Сіл аператыўнай падтрымкі аб кароткатэрміновым спыненні агню і гуманітарных мерапрыемствах[1][2] (англ.: Jeddah Declaration of Commitment to Protect the Civilians of Sudan: the Sudanese Armed Forces and the Rapid Support Forces Agreement on a Short-Term Ceasefire and Humanitarian Arrangements) — міжнароднае пагадненне, заключанае для ўстанаўлення міру ў Судане. Дакумент падпісаны 20 мая 2023 года ЗША, Саудаўскай Аравіяй і прадстаўнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[3]. Дагавор увайшоў у сілу праз 48 гадзін, 22 мая. Пагадненне павінна было ўсталяваць тыднёвае спыненне агню для размеркавання гуманітарнай дапамогі мірным жыхарам. Тэрмін дзеяння дамовы раптоўна скончыўся пасля ўсплёску сутыкненняў 23 мая, праз дзень пасля ўступлення ў сілу.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 красавіка 2023 года на тэрыторыі Судана пачаліся сутыкненні паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) на чале з Абдэлем Бурханам і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якую ўзначаліў Махамед Дагала. Баявыя дзеянні спачатку ахапілі сталічны Хартум, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Бурханам і Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі.

Першапачаткова асобныя СМІ назвалі падзеі спробай дзяржаўнага перавароту[4]. З часам у медыя загаварылі аб перарастанні барацьбы ў грамадзянскую вайну[5]. Сутыкненні выклікалі гуманітарны крызіс у сталіцы краіны і прыпыненне паветраных зносін. Міжнародная супольнасць аднадушна выказалася ў нейтральным ключы і заклікала бакі да міру. Аднак асобныя дзяржавы і замежныя сілы былі абвінавачаны ў падтрымцы таго ці іншага боку.

УСС і САП неадразова абвяшчалі аб часовым спыненні баявых дзеянняў, але не адно перамір’е не выконвалася фракцыямі канфлікту, таму супрацьстаянне працягвалася.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

5 мая ЗША і Саудаўская Аравія абвясцілі аб «аперацыі за мір у Судане» дзеля ўсталявання пастаяннага спынення агню[3] і заявілі аб «сваім абавязацельстве дапамагчы суданскаму народу». У якасці перамоўнай пляцоўкі была прапанавана Джыда[6]. Ужо 6 мая бакі канфлікту сустрэліся[7][8].

11 мая падпісана пагадненне з наступнымі патрабаваннямі[9]:

  1. Згаджаючыся з тым, што дабрабыт грамадзянскіх асоб з’яўляецца галоўным прыярытэтам, забяспечваючы іх пастаянную абарону і падаючы ім бяспечны праход для ўцёкаў з раёнаў, закранутых баявымі дзеяннямі.
  2. Захаванне міжнароднага гуманітарнага права і міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якія, напрыклад, абавязваюць праводзіць адрозненне паміж грамадзянскімі і ваеннымі мэтамі, не выкарыстоўваць грамадзянскіх асоб у якасці жывога шчыта і паважаць дзяржаўныя і прыватныя інстытуты.
  3. Згаджаючыся з неабходнасцю аднаўлення асноўных гуманітарных аперацый, спрыяючы бесперашкоднаму праходжанню гуманітарнай дапамогі і гарантуючы свабоду перамяшчэння гуманітарнаму персаналу, абараняючы гуманітарных работнікаў і не ўмешваючыся ў гуманітарныя аперацыі.
  4. Абавязуемся прыкласці ўсе намаганні для выканання абавязацельстваў па міжнародным гуманітарным праве.
  5. Дазвол адпаведным суб’ектам, такім як Суданскі Чырвоны Паўмесяц і / або Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, прадпрымаць усе крокі, неабходныя для пахавання памерлых у каардынацыі з адпаведнымі органамі.
  6. Забеспячэнне таго, каб усе людзі, якія дзейнічаюць па ўказанні Узброеных сіл і САП, выконвалі міжнароднае гуманітарнае права.
  7. Наданне першачарговай увагі перамовам па дасягненню кароткатэрміновага спынення агню для палягчэння дастаўкі тэрміновай гуманітарнай дапамогі і аднаўлення асноўных паслуг, а таксама абавязацельства запланаваць больш пашыраныя абмеркаванни для канчатковага спынення баявых дзеянняў.

Так як дамоўленасці аб перамір’і ў дамове не было[10], то прадстаўнікі ўзброеных фракцый сабраліся зноў, але другая сустрэча не прынесла ніякіх вынікаў[11]. Трэцяя сустрэча была праведзена бакамі для ўсталявання кароткага, але больш эфектыўнага спынення агню[12]. 20 мая ў Джыдзе фракцыі дамовіліся аб тыднёвым спыненні агню, пачынаючы з 21:45 22-га чысла[13].

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужо на 23-га чысла перамір’е фактычна не выконвалася. Баявыя дзеянні працягваліся. Больш за тое, паступалі паведамленнямі аб зверствах, такіх як забойства некалькіх сірот і жорсткае абыходжанне з грамадзянскімі асобамі[14]. 29 мая перамір’е падоўжана да 3 чэрвеня[15]. 31 мая суданская армія прыпыніла свой удзел у пагадненні. 1 чэрвеня ЗША і Саудаўская Аравія цалкам прыпыняюць дзеянне дамовы[16][17]. Белы дом таксама ўвёў санкцыі ў дачыненні да чатырох фірмаў: двух, звязаных з Дагала, і двух, звязаных з Бурханам. Гэта стала адказам на шматлікія парушэнні рэжыму спынення агню і напады на мірных жыхароў[18].

7 чэрвеня бакі аднавілі перамоўны працэс[19].

Зноскі

  1. African Affairs, Bureau of. Jeddah Declaration of Commitment to Protect the Civilians of Sudan. US State GOV (11 мая 2023).
  2. Spokesperson, Office of the. Agreement on a Short-Term Ceasefire and Humanitarian Arrangements in Sudan. US State GOV (20 мая 2023).
  3. а б Abdelaziz, Khalid; Nureldin, Mohamed (21 May 2023). "Sudan ceasefire deal raises hopes for relief in Khartoum". Reuters [англійская]. Праверана 3 June 2023.
  4. "Chad closes border with Sudan, calls for calm". Reuters. 15 April 2023. Праверана 15 April 2023.
  5. Военный конфликт в Судане перерастает в новую гражданскую войну
  6. Wong, Edward; Dahir, Abdi Latif (5 May 2023). "Warring Parties in Sudan to Hold Talks in Saudi Arabia". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 3 June 2023.
  7. Rival Sudan factions meet in Saudi Arabia as pressure mounts. Aljazeera (6 мая 2023). Праверана 6 мая 2023.
  8. Sudan’s warring military factions to meet face-to-face for first time since conflict began. CNN.
  9. Jeddah Declaration: Overview of agreement’s 7 points signed by Sudan’s army, RSF (англ.). Al Arabiya English (12 мая 2023). Праверана 3 June 2023.
  10. "Sudan conflict: Army and RSF agree deal to protect civilians". BBC. Архівавана з арыгінала 12 May 2023. Праверана 12 May 2023.
  11. https://www.facebook.com/middleeasteye. Sudan fighting resumes after 'meaningless' Jeddah agreement (англ.). Middle East Eye. Праверана 3 June 2023.
  12. Reuters (31 May 2023). "Intense clashes in Sudan's capital after ceasefire extended". Reuters [англійская]. Праверана 3 June 2023.
  13. "Sudan's army, Rapid Support Forces sign 7-day ceasefire". Aljazeera. Праверана 21 May 2023.
  14. Michael, Maggie (29 May 2023). "Special Report: Dozens of babies die in orphanage as Sudan war takes grim toll on Khartoum". Reuters [англійская]. Праверана 3 June 2023.
  15. "Sudan's military, RSF agree ceasefire extension". Aljazeera [англійская]. 2023-05-29. Праверана 2023-05-30.
  16. Sudan army suspends participation in Jeddah ceasefire talks (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 3 June 2023.
  17. SudanTribune. Facilitators suspend Sudan ceasefire talks amid serious violations (англ.). Sudan Tribune (2 чэрвеня 2023). Праверана 3 June 2023.(недаступная спасылка)
  18. "US imposes first sanctions over Sudan conflict". Aljazeera [англійская]. 2023-06-01. Праверана 2023-06-02.
  19. Sudan’s warring parties resume ceasefire talks in Jeddah (англ.). Al Arabiya English (6 чэрвеня 2023). Праверана 7 чэрвеня 2023.