Джым Дынглі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джым Дынглі
англ.: Jim Dingley
Дата нараджэння 24 сакавіка 1942(1942-03-24)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, прафесар
Навуковая сфера гісторыя, беларуская літаратура
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны Медаль да стагоддзя БНР


Джым (Джэймс) Дынглі (англ.: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942, Лідс) — славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры, прафесар Лонданскага ўніверсітэта, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Каледж Ісуса Хрыста пры Кембрыджскім універсітэте (1963). Працаваў асістэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музея (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Універсітэта Рэдынга, выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і ўкраінскіх даследаванняў ва Універсітэцкім каледжы Лондана і інш. Выкладчык Лонданскага ўніверсітэта[2].

Заснавальнік і старшыня Брытанскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў (1990—1995), старшыня Англа-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны удзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), яго рэдактар у 1972―1979. З сярэдзіны 1970-х сакратар рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане. У 1991 годзе адзін з арганізатараў першага Міжнароднага кангрэсу беларусістаў[3].

Сябраваў с айцом Аляксандрам Надсанам.

Пераклаў з беларускай мовы «Краіну Беларусь» Уладзіміра Арлова (2013) і «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[4].

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991)[6], медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[7].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]