Джына Чэрві
| Джына Чэрві | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 3 мая 1901[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 студзеня 1974[1][2] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Antonio Cervi[d] |
| Жонка | Ninì Gordini Cervi[d] |
| Дзеці | Tonino Cervi[d] |
| Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0148974 |
Джына Чэрві (італ.: Gino Cervi; 1901—1974) — італьянскі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 мая 1901 года ў Балонні, сын тэатральнага крытыка Антоніа Чэрві. У 1924 годзе пачаў акцёрскую кар’еру ў трупе Альды Барэлі, у 1925 годзе перайшоў у трупу Луіджы Пірандэла, затым у трупу Тафана — Мальтальяці і ў 1938 годзе апынуўся ў рымскім тэатры «Элізеа». . Заняўся рэжысурай, не пакінуўшы і акцёрскага рамяства. Найбольшую ўвагу прыцягнулі яго пастаноўкі «Дванаццатай ночы» і «Віндзарскіх насмешніц» Шэкспіра, інсцэніроўка «Гульца» Дастаеўскага, «Але гэта несур’ёзна!» Пірандэла, «Сірано дэ Бержэрак» Растана, «Кардынал Ламберціні» Альфрэда Тэстоні.
У 1932 годзе ўпершыню з’явіўся ў кіно, пачаўшы з невялікай ролі ў прыгодніцкім фільме Джэнара Рыгелі пра лётчыкаў «Лазурная армія». Асноўнымі акцёрскімі працамі Чэрві ў італьянскім перадваенным кіно былі ролі ў фільмах рэжысёра Алесандра Блазэці — «Альдэбаран» у 1935 годзе, «Этара Ф’ерамоска» ў 1938 годзе і «Прыгода Сальватара Розы» у 1939. Пасля вайны асноўным яго дасягненнем стала серыя фільмаў пра Дона Каміла, у якой ён сыграў адну з галоўных роляў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1960) «Шыкоўныя жанчыны» — бацька Уга
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Gino Cervi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gino Cervi // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123438128 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Teatro di Torino — 1925.