Джын Батэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джын Гарднэр Батэн
англ.: Jane «Jean» Gardner Batten
Джын Батэн у 1937
Джын Батэн у 1937
Род дзейнасці: лётчык
Дата нараджэння: 15 верасня 1909(1909-09-15)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 лістапада 1982(1982-11-22)[5][1][…] (73 гады)
Месца смерці:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Джын Гарднэр Батэн на Вікісховішчы

Джын Гарднэр Батэн (англ.: Jane «Jean» Gardner Batten; 15 верасня 1909, Ратаруа — 22 лістапада 1982, Пальма-дэ-Мальёрка) — новазеландскі пілот, атрымала вядомасць сваімі рэкорднымі пералётамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі (1936), уладальніца залаты авіяцыйны медаль ФАІ (1938).

Помнік Джын Батэн у аэрапорту Окленда

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная мадэль самалёта Джын Батэн у адной з залаў аэрапорце Окленда

Джын Батэн нарадзілася 15 верасня 1909 г. у новазеландскім горадзе Ратаруа. Адукацыю атрымала ў прыватнай школе ў Оклендзе. У 1930 годзе Джын пераехала ў Лондан, і неўзабаве пасля гэтага пачала браць урокі ў адным з лонданскіх аэраклубаў. Сваю першую ліцэнзію на права кіраванне самалётам атрымала ў 1931 годзе.

У 1933 годзе яна здзейсніла першую спробу пералёту з Вялікабрытаніі ў Аўстралію. Спроба скончылася няўдачай з-за паломкі рухавіка самалёта ў Індыі. Другая спроба такога ж пералёту скончылася вымушанай пасадкай у Італіі. Трэцяя спроба была паспяховай: стартаваўшы 8 траўня 1934 г. яна дасягнула аўстралійскага горада Дарвіна праз 14 дзён і 22 гадзіны. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага яна стала першай жанчынай-пілотам, якая здзейсніла зваротны пералёт з Аўстраліі ў Вялікабрытанію.

11 лістапада 1935 года Джын распачала спробу ўстанаўлення рэкорднага часу пералёту праз Атлантыку, паміж берагамі Афрыкі і Бразіліі. Яе час пералёту (61 гадзіна 15 хвілін) больш чым на 20 гадзін палепшыў мінулы рэкорд для гэтага маршруту.

5 кастрычніка 1936 года яна пачала свой пералёт з Вялікабрытаніі ў Новую Зеландыю. Праз 6 дзён яна дасягнула Аўстраліі. 16 кастрычніка яна пакінула бераг Аўстраліі і пасля 10 з паловай гадзін палёту над Тасманавым морам дасягнула Новай Зеландыі. Час яе адзіночнага пералёту склаў 11 дзён і 45 хвілін. Гэты рэкорд пратрымаўся на працягу наступных 44-х гадоў. Пасля некалькіх месяцаў адпачынку на радзіме яна здзейсніла зваротны пералёт у Вялікабрытанію за 5 дзён і 18 гадзін, такім чынам, усталяваўшы два сусветныя рэкорды пры палёце ў абодвух напрамках.

У 1938 годзе яна стала першай жанчынай, якая была ўзнагароджана за свае дасягненні залатым авіяцыйным медалём ФАІ.

У 1977 годзе міжнародны тэрмінал аэрапорта Окленда быў названы імем Джын Батэн.

Джын памерла на востраве Мальёрка ў горадзе Пальма 22 лістапада 1982 года ў беднасці і поўнай невядомасці. Сусветная грамадскасць даведалася пра яе смерці толькі праз 5 гадоў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jean Batten // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Jean Batten // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean Batten // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.ctie.monash.edu.au/hargrave/jean_batten_bio.html
  5. Jean Batten // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mackersey, Ian, Jean Batten: The Garbo of the Skies, Warner Books, 1999, 466 pp, ISBN 0-7515-3019-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]