Джын Хэкмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джын Хэкмен
англ.: Gene Hackman
GeneHackmanJun08.jpg
Дата нараджэння 30 студзеня 1930(1930-01-30)[1][2] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Betsy Arakawa[d]
Дзеці Christopher Allen Hackman[d], Elizabeth Jean Hackman[d] і Leslie Anne Hackman[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, аўтагоншчык, аўтар
Узнагароды
IMDb ID 0000432
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джын Гэ́кман (англ.: Gene Hackman; 30 студзеня 1930 года) — былы амерыканскі акцёр, пісьменнік і марскі пяхотнік ЗША. Падчас сваёй кар’еры, якая доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, Хэкмен атрымаў дзве прэміі Оскар, чатыры Залатыя Глобусы, адну прэмію Гільдыі кінаакцёраў і дзве прэміі BAFTA.

Першы і адзіны Оскар як найлепшы акцёр Хэкмен атрымаў дзякуючы выкананню ролі Джымі «Папая» Дойля ў трылеры 1971 года «Французскі сувязны» (1971). Оскар як найлепшы акцёр другога плану выканаўца атрымаў дзякуючы ўдзелу ў вестэрн-фільме Клінта Іствуда «Непрабачаны» (1992). Іншымі значнымі ролямі Хэкмена былі ролі ў такіх праектах, як «Прыгоды Пасейдона» (1972), «Размова» (1974), «Французскі сувязны 2» (1975), «Мост занадта далёка» (1977), «Супермен» (1978), «Баскетбольная дружына з Індыяны» (1986), «Няма выйсця» (1987), «Бэт-21» (1988), «Фірма» (1993), «Хуткі і мёртвы» (1995), «Знайсці карантыша» (1995), «Барвовы прыліў» (1995), «Вораг дзяржавы» (1998), «Мураш Анц» (1998), «Дублёры» (2000), «У тыле ворага» (2001), «Сямейка Тэненбаўм» (2001) і «Вітаем у Муспарце» (2004), які стаў апошнім фільмам акцёра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]