Джэбель-Муса
Выгляд
Джэбель-Муса | |
---|---|
![]() Від на Джэбель-Муса з Гібралтара | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 851 м |
Размяшчэнне | |
35°53′56″ пн. ш. 5°24′47″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
- Пад гэтай назвай таксама вядомая гара Сінай на Сінайскім паўвостраве
Джэбель-Муса (араб. جبل موسى, Jabal Mūsā; амазігх: Adrar Musa) — гара ў Марока, на афрыканскім беразе Гібралтарскага праліва. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на захад ад іспанскага эксклава Сеўта. Вышыня 851 м.
Муса па-арабску азначае Майсей, хоць па легендзе гара была названа ў гонар Мусы ібн Нусайра — генерала, які камандаваў мусульманскім уварваннем на Пірэнейскі паўвостраў у 711 годзе.
Джэбель-Муса і Гібралтарская скала, размешчаная на іншым беразе праліва, вядомыя як Геркулесавы слупы, хоць некаторыя паўднёвым слупом завуць гару Ача ў Сеўце.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэбель-Муса