Джэйк Джыленхол
Джэйк Джыленхол | |
---|---|
англ.: Jake Gyllenhaal | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1980[1][2][…] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stephen Gyllenhaal[d][4] |
Маці | Naomi Foner Gyllenhaal[d][4] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0350453 |
![]() |
Джэйкаб Бенджамін Джыленхол (англ.: Jacob Benjamin Gyllenhaal, нар. 19 снежня 1980, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр.
Джыленхол пачаў здымацца ў 11 гадоў. Сваю першую ролю ён сыграў у фільме «Гарадскія піжоны» (1991), пасля чаго былі невялікія ролі ў розных фільмах. Сусветнае прызнанне Джэйкаб Джыленхол атрымаў у 1999 годзе, калі на экраны выйшла біяграфічная драма «Кастрычніцкае неба», дзе ён выканаў сваю першую галоўную ролю — падлетка Хомера Хікэма. Таксама ён выканаў галоўную ролю ў карціне «Доні Дарка». З гэтага моманту маладому акцёру пачынаюць прапаноўваць ролі ў розных праектах: ён граў школьніка, які патрапіў у глабальны катаклізм у фільме-катастрофе Роланда Эмерыха «Паслязаўтра», марскога пехацінца ў фільме «Марпехі» Сэма Мендэса; у 2005 годзе выканаў ролю Джэка Твіста ў высока ацэненым кінакрытыкамі фільме Энга Лі «Гарбатая гара» і быў удастоены прэміі BAFTA і адзінай у кар’еры намінацыі на «Оскар». У далейшым атрымаў высокую пахвалу за працу ў фільмах «Задыяк», «Патруль» «Палонніцы», «Стрынгер» і «Пад покрывам ночы».
Джыленхол з’яўляецца трохразовым намінантам узнагароды Брытанскай кінаакадэміі, двухразовым намінантам на «Залаты глобус» і Прэмію Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў, а таксама трохразовым намінантам на тэатральную прэмію «Тоні».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jake Gyllenhaal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jake Gyllenhaal // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.empireonline.com/people/jake-gyllenhaal/
- ↑ а б https://www.thesun.ie/tvandshowbiz/3635978/jake-gyllenhaal-movies-ambulance-snl/