Джэймс Блант
Джэймс Блант | |
---|---|
James Blunt | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Джэймс Хіліер Блант |
Дата нараджэння | 22 лютага 1974 (49 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Бацька | Charles Blount[d][1] |
Маці | Jane Ann Farran Amos[d][1] |
Жонка | Alexandrina Wellesley[d][3] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
вакаліст кампазітар |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | гітара, фартэпіяна, вакал[d][2] і акустычная гітара[2] |
Жанры | поп-рок, софт-рок |
Лэйблы | Custard, Atlantic |
www.jamesblunt.com | |
![]() |
Джэймс Хіліер Блант (англ.: James Blunt, сапраўднае імя James Hillier Blount, нар. 22 лютага 1974) — англійскі спявак, музыкант і аўтар.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Джэймс нарадзіўся ў сям’і патомнага ваеннага брытанскага палкоўніка Чарльза Бланта (Blount) і яго жонкі Джэйн. Дзяцінства яго прайшло ў Англіі, на Кіпры і ў Германіі, дзе служыў бацька, афіцэр Корпуса армейскай авіяцыі. Цяга бацькі перадалася сыну, і ў 16 гадоў Джэймс атрымаў ліцэнзію пілота. Джэймс паступіў у Брыстольскі ўніверсітэт на факультэт авіябудаўніцтва. Пасля яго заканчэння ён быў павінен не менш 4 год адслужыць у войску.
Служба ў арміі[правіць | правіць зыходнік]
Джэймс прайшоў падрыхтоўку ў Каралеўскай Ваеннай Акадэміі Сандхёрст, быў малодшым лейтэнантам у палку Life Guards Дварцовай кавалерыі, дзе даслужыўся да звання капітана. У 1999 годзе пад час бамбардзіровак Югаславіі Блант камандаваў танкавым падраздзяленнем у войсках НАТО на македона-югаслаўскай мяжы. Джэймс звольніўся з арміі 1 кастрычніка 2002 года.
Нараўне з прадстаўнікамі каралеўскай сям’і з’яўляецца Ганаровым гвардзейцам.
Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Джэймс — выдатны спартсмен, у арміі ён быў капітанам каманды па горным лыжам. Як і ўсе англічане, ён любіць футбол. Яго любімы клуб — Чэлсі. У Джэймса маецца дом непадалёк ад хатняга стадыёна Чэлсі — Стэмфард Брыдж.
Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Усё пачалося з таго, што Джэймс вырашыў навучыцца гуляць на піяніна. Потым яго ўзялі ў школьны мюзікл. Ён любіў слухаць Queen і Dire Straits. У 14 гадоў ён падбіраў на гітары мелодыі Нірваны (Nirvana), а ў хуткім часе пачаў пісаць свае ўласныя песні.
У 2002 годзе, узяўшы некалькі дэмазапісаў вельмі сумніўнай якасці, Джэймс пакінуў армію, каб прысвяціць увесь свой час музыцы. Ён сабраў на дэма свае лепшыя песні і на працягу некалькіх месяцаў сумеў заключыць дамову на менеджмент і запіс альбома. Джэймсу пашчасціла сустрэцца з Ліндай Перы, аўтарам песень і прадзюсарам шматлікіх музыкантаў, сярод якіх Пінк і Крысціна Агілера.
Неўзабаве ён падпісаў кантракт з яе гуказапісваючай студыяй Custard Records.
Урэшце, у 2003 годзе, Джэймс Блант паехаў у Каліфорнію запісваць свой першы альбом. Па начах ён прападаў у начных клубах, а днём увесь свой час прысвячаў працы над пластынкай разам з Томам Ротракам, прадзюсарам Элтана Джона.
Пасля аглушальнага поспеху балады «You’re Beautiful» крытыкі пачалі параўноваць Джэймса Бланта з самім Элтанам Джонам.
Джэймс Блант устанавіў новы сусветны рэкорд вышыні, на якой калі-небудзь адбываліся канцэрты. Як паведамляе The Sun, 29 чэрвеня 2010 г. спявак адыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767 на вышыні 42000 футаў, ці амаль 13 кіламетраў.
У маі 2013 года Джэймс скончыў запіс 3-га студыйнага альбома Some Kind of Trouble, прадзюсарам якога стаў Том Ротрак, які працаваў з ім над першымі двума пласцінкамі — Back To Bedlam і All The Lost Souls. 4-ты альбом пад назвай Moon Landing выйшаў у кастрычніку 2013 года.
16 верасня 2014 выйшаў сінгл «When I Find Love Again», які з’яўляецца першым сінглам з перавыдаваемага альбома «Moon Landing: Apollo Edition», выхад якога плануецца на 3 лістапада 2014 года.
5 кастрычніка 2014 года Джэймс Блант упершыню даў канцэрт у Мінску[4].
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]
Год | Назва | Пазіцыі | Продажы | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
U.S. | UK | IE | FR | AT | DE | IT | NL | BEL | CH | AU | |||
2004 | Back to Bedlam
|
2 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 5 | 2 | 1 | 1 | 1 | |
2007 | All the Lost Souls | 7 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | 4 | 1 | 1 | |
2010 | Some Kind of Trouble | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
2013 | Moon Landing | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
2017 | The Afterlove
|
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | |
2019 | Once Upon a Mind
|
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | |
2023 | Who We Used to Be
|
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
Кампіляцыі і канцэрты[правіць | правіць зыходнік]
Год | Назва | Пазіцыі | Продажы | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
U.S. | UK | IE | FR | AT | DE | IT | NL | BEL | CH | AU | |||
2006 | Chasing Time: The Bedlam Sessions[A] | - | 1 | - | 8 | 1 | 1 | 1 | 17 | 1 | 2 | 1 |
|
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Джэймс Блант упершыню выступіць у Мінску Архівавана 27 сакавіка 2014.
- ↑ Back to Bedlam British Sales Certificate Архівавана 20 снежня 2007.. British Phonographic Industry. February 2, 2007. Retrieved August 18, 2007.
- ↑ а б RIAA Searchable Database. Recording Industry Association of America. Retrieved February 10, 2008.
- ↑ All the Lost Souls British Sales Certificate Архівавана 13 студзеня 2009.. British Phonographic Industry. September 21, 2007. Retrieved October 15, 2007.
- ↑ «UK record companies reap digital reward» Архівавана 11 красавіка 2008.. Pro-Music.org. Retrieved August 18, 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- James Blunt на BRIT-POP.spb.ru Архівавана 7 красавіка 2019.
- Фотагалерэя з канцэрта James Blunt (Масква, 2009)
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ва Уілтшыры
- Выпускнікі Брыстальскага ўніверсітэта
- Тэнары
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Рок-музыканты Вялікабрытаніі
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы Roadrunner Records
- Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
- Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
- Пераможцы MTV Video Music Awards
- Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі