Джэймс Браўн (акцёр)
| Джэймс Браўн | |
|---|---|
| англ.: James Brown | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Джэймс Э. Браўн |
| Дата нараджэння | 22 сакавіка 1920[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 красавіка 1992[1][4] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Бэці Браўн |
| Дзеці | Кэрал, Вэндзі, Барбара |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаакцёр, тэлеакцёр, спявак |
| Кар’ера | 1941 — 1988 |
| IMDb | ID 0113769 |
Джэймс Э. Браўн (англ.: James E. Brown; нар. 22 сакавіка 1920, Дэздэмона, Тэхас, ЗША — пам. 11 красавіка 1992, Вудленд-Хілз, Лос-Анджэлес, акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр і спявак, найбольш вядомы дзякуючы ролі лейтэнанта Рыплі «Рына» Мастэрса ў амерыканскім тэлесерыяле «Прыгоды Рын Цін Ціна»[5][6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Браўн нарадзіўся ў горадзе Дэздэмона, штат Тэхас, у сям’і Флойда Эстлі Браўна, столяра, і Кордзі Мэй (народжаная Боўэн) Браўн. Ён вучыўся у школе ў горадзе Вако, і школе горада Кервіль, штат Тэхас, дзе гуляў у тэніс, спяваў у мясцовам гурце. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у баптысцкі Бэйларскі ўніверсітэт у горадзе Вако.
Некаторы час Браўн займаўся тэнісам, а ў 1941 годзе пачаў акцёрскую кар’еру, за час якой выканаў ролі ў больш за 40 фільмах і тэлесерыялах[7].
Джэймс Браўн памёр 11 красавіка 1992 года, ва ўзросце 72 гадоў, ад раку лёгкага ў горадзе Вудленд-Хілз, штат Каліфорнія
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Браўн быў жанаты з Бэці Браўн, з якой у яго было тры дачкі: Кэрал, Вэндзі і Барбара[7].
Выбарачная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 1988 | с | Яна напісала забойства | Murder, She Wrote | доктар Чэрч |
| 1979—1988 | с | Далас | Dallas | Дэтэктыў Гары Мак-Суін |
| ф | Абмен | The Swap | лейтэнант Бенсан | |
| тф | Верабей | Sparrow | Сэм | |
| 1975 | с | Узбярэжжа Барбары | Barbary Coast | містар Страўд |
| ф | Адыёс Аміга | Adiós Amigo | шэрыф | |
| ф | Чорныя шпоры | Black Spurs | шэрыф | |
| 1962 | с | Шэнан | Shannon | айцец Гары Трыл |
| ф | Гісторыя паліцэйскага пса | Police Dog Story | Норман «Норм» Эдвардс | |
| 1954—1959 | с | Прыгоды Рын Цін Ціна | The Adventures of Rin Tin Tin | лейтэнант Рыплі «Рын» Мастэрс |
| ф | Гром над раўнінамі | Thunder Over the Plains | Конрад | |
| 1952 | с | Адзінокі рэйнджар | The Lone Ranger | намеснік Сэндзі Кліфард |
| ф | Мантана | Montana | Тэкс Койн | |
| ф | Казачны тэхасец | The Fabulous Texan | Шэп Клейтан | |
| кар | Неабмежаванае ўзнагароджанне | Reward Unlimited | Пол | |
| ф | Ісці сваім шляхам | Going My Way | Тэд Хейнс малодшы | |
| ф | Ваенна-паветраныя сілы | Air Force | лейтэнант Томас «Тэкс» Рэдэр | |
| ф | Добрыя хлопцы | The Good Fellows | Том Дрэйтан | |
| ф | Востраў Уэйк | Wake Island | паранены старшы лейтэнант марской пяхоты (няма ў тытрах) | |
| ф | Паездка, Кэлі, паездка | Ride, Kelly, Ride | медык (няма ў тытрах) |
Зноскі
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 красавіка 2019.
- ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 9 красавіка 2019.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 9 красавіка 2019.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 красавіка 2019.
- ↑ Desdemona, Texas: A Boom Town Ghost Town. Texasescapes.com. Праверана 24.11.2020. (англ.)
- ↑ The Adventures of Rin Tin Tin. IMDB. Праверана 24.11.2020. (англ.)
- ↑ а б James Brown Is Dead; Rin-Tin-Tin Actor. nytimes.com. 14 красавіка 1992. Праверана 24.11.2020.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джэймс Браўн на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Джэймс Браўн на сайце «Find a Grave» (англ.)