Джэймс Генры Скалін
Джэймс Генры Скалін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: James Scullin | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэнлі Брус | ||||||
Пераемнік | Джозеф Лаянс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Frank Tudor[d] | ||||||
Пераемнік | Stan Keon[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gratton Wilson[d] | ||||||
Пераемнік | Chester Manifold[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1876[1][2][3] |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1953[1][2][3] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | John Scullin[d][4] | ||||||
Маці | Ann Logan[d][4] | ||||||
Жонка | Sarah Scullin[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||||||
![]() |
Джэймс Генры Скалін, або Джым Скалін (18 верасня 1876 — 28 студзеня 1953) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Першы прэм’ер-міністр, народжаны на тэрыторыі Аўстраліі.
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1903 Скалін уступіў у Аўстралійскую лейбарысцкую партыю. На выбарах 1906 ён саступіў будучаму прэм’ер-міністру Альфрэду Дыкіну, які балатаваўся з ім па адной акрузе. Аднак, з 1910 па 1913 год ён заставаўся ў парламенце краіны. Пасля гэтага, у яго быў шэраг няўдалых спробаў трапіць у парламент краіны і штата.
У 1921 годзе на з’ездзе партыі ён стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння новай партыйнай мэты: «сацыялізацыя (нацыяналізацыя) прамысловасці, прадукцыі, размеркавання і абмену», што суправаджалася указаннем пра намер партыі захаваць прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці. Пасля гэтага Скаліну ўдалося вярнуцца ў парламент краіны, дзе ён заставаўся 28 гадоў.
26 красавіка 1928 года Скалін стаў лідарам лейбарысцкай партыі, якім заставаўся да 1935 года. Ён прывёў партыю да поспеху на выбарах у канцы таго ж года і стаў прэм’ер-міністрам краіны. Акрамя таго, ён быў міністрам замежных спраў, а ў 1930-31 гады таксама скарбнікам. Яго кіраўніцтва краінай прыйшлося на час Вялікай дэпрэсіі. Скалін спрабаваў праводзіць палітыку «аздараўлення эканомікі» шляхам зніжэння жыццёвага ўзроўню працоўных, але гэтаму перашкодзіў Сенат. У 1931 Скалін пацярпеў поўную паразу на выбарах, саступіўшы Джозефу Лаянсу, лідару нядаўна створанай аб’яднанай партыі Аўстраліі.
Пасля гэтага Скалін займаўся банкаўскай рэформай. У 1941 годзе, пасля вяртання да ўлады лейбарысцкай партыі, быў неафіцыйным дарадцам яе лідара, Джона Кёрціна.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймс Генры Скалін
- Джэймс Генры Скалін на сайце Аўстралійскага біяграфічнага слоўніка
- Прэм’ер-міністры Аўстраліі: Джэймс Генры Скалін на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі Архівавана 18 верасня 2010.
- Джэймс Генры Скалін на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі Архівавана 19 мая 2010.