Джэймс Ле Мезур’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Джэймс Ле Мезюр’е)
Джэймс Ле Мезур’е
англ.: James Le Mesurier
Дата нараджэння 25 мая 1971(1971-05-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2019(2019-11-11)[3] (48 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Род войскаў Брытанская армія[d]
Званне captain[d] і капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
афіцэр ордэна Брытанскай імперыі

Джэймс Густаф Эдвард Ле Мезур’е (англ.: James Gustaf Edward Le Mesurier; 25 мая 1971, Сінгапур — 11 лістапада 2019, Стамбул) — брытанскі ваенны і грамадскі дзеяч, галоўны выканаўчы дырэктар некамерцыйнай арганізацыі «Mayday Rescue Foundation», заснавальнік і спонсар арганізацыі «Сірыйская грамадзянская абарона», вядомай як «Белыя каскі». Загінуў пры загадкавых абставінах.

Адукацыя і ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у Вялікабрытаніі. Пасля заканчэння падрыхтоўчай школы ва Уілтшыры і Кэнфардскай школы паступіў у Ольстэрскі ўніверсітэт у Паўночнай Ірландыі і далучыўся да Белфасцкага афіцэрскага вучэбнага корпуса. У апошні год вучобы перайшоў ва Уэльскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень у галіне міжнароднай палітыкі і стратэгічных даследаванняў[5][6]

9 верасня 1990 года як кадэт узведзены ў званне другога лейтэнанта (асабісты нумар — 536239) і залічаны на службу ў пяхотны полк «Каралеўскія зялёныя курткі» брытанскай арміі[7]. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію, дзе быў узнагароджаны каралеўскай медалём за поспехі[8].

20 чэрвеня 1993 года атрымаў пастаяннае званне другога лейтэнанта з выпрабавальным тэрмінам[9]. 11 жніўня таго ж года павышаны да лейтэнанта[10]. 11 жніўня 1996 года ўзведзены ў званне капітана[11]. Служыў у місіях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Паўночнай Ірландыі, Босніі, Косава[12]. 1 чэрвеня 2000 года выйшаў у адстаўку з ваеннай службы ў званні капітана і залічаны ў афіцэрскі рэзерв[13].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адстаўкі з ваеннай службы быў заняты ў галіне забеспячэння бяспекі, у прыватнасці, служыў у Ізраілі, Палесціне, Іраку, Іарданіі. З 2006 года на працягу пяці гадоў працаваў у Аб’днаных Арабскіх Эміратах у кампаніі «Good Harbor». Таксама прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў цунамі ў Інданезіі і Шры-Ланцы. Пасля заканчэння кантракту пераехаў у Сірыю, дзе стаў працаваць у кампаніі Analysis, Research, and Knowledge (ARK) у галіне стабілізацыі і развіцця[14][15]

У 2013 годзе ў разгар грамадзянскай вайны ў Сірыі пры фінансавай падтрымцы ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі наняў некалькі турэцкіх ратавальнікаў, якія спецыялізаваліся на ліквідацыі наступстваў землятрусаў, для навучання групы парадку 20 грамадзянскіх добраахвотнікаў з Алепа, што ў далейшым сталі вядомыя як «Сірыйская грамадзянская абарона», або «Белыя каскі». У 2014 годзе заснаваў і ўзначаліў у якасці галоўнага выканаўчага дырэктара некамерцыйную арганізацыю «Mayday Rescue Foundation». За сваю працу атрымліваў гадавую выплату ў памеры 15 тысяч долараў ЗША (каля 14 тысяч фунтаў стэрлінгаў)[16][17].

Паводле некаторых звестак, 8 лістапада 2019 года Ле Мезур’е ў асабістым лісце паведаміў краінам-донарам аб спісанні 50 тысяч долраў з бюджэту «Белых касак» на свае асабістыя патрэбы шляхам прад’яўлення недакладных квітанцый. Усклаўшы на сябе «поўную і выключную адказнасць» за тое, што адбылося, ён пакінуў вырашэнне гэтай сітуацыі за краінамі-донарамі, прапанаваўшы спыніць унясенне ахвяраванняў або замяніць кіраўнікоў арганізацыі. Датычна прыняцця апошняга рашэння адзначыў, што гатовы сысці ў адстаўку, узяўшы на сябе ўсе непрадбачаныя выдаткі[18][19].

Дзейнасць як «Белых касак», так і самога Ле Мезур’е неаднаразова крытыкавалася сірыйскімі і раійскімі чыноўнікамі. Так, за тры дні да загадкавай яго гібелі афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава абвінаваціла яго ў шпіянажы, у прыватнасці ў працы на МІ-6, а таксама ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі, такімі як Аль-Каіда[20][21][22][23].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2019 года быў знойдзены мёртвым у Стамбуле, непадалёк ад свайго дома[24]. Яму было 48 гадоў[25]. Цела з траўмай галавы, шматлікімі парэзамі, пераломамі рук і ног было выяўлена вернікамі па шляху на малітву ў мячэць Кылыча Алі-пашы прыкладна ў 4:30 раніцы па мясцовым часе. Служачыя мячэці выклікалі паліцыю і медыкаў, ад якіх жонка Ле Мезур’е і даведалася пра смерць мужа, убачыўшы яго ляжалым на вуліцы. Паводле яе заявы, ён у апошні час адчуваў стрэс, з прычыны чаго прымаў антыдэпрэсанты і снатворнае. Паводле звестак журналісцкіх крыніц, гібель была магчыма выкліканая падзеннем з балкона, з прычыны чаго следствам разглядаецца версія пра самагубства. Аднак Мезур’е жыў з жонкай на трэцім паверсе свайго дома і офіса, у які можна было ўвайсці толькі па адбітках пальцаў, тады як некалькі камер відэаназірання на ўваходзе не зафіксавалі старонніх. У той жа час журналісты са спасылкай на свае крыніцы палічылі абставіны падазронымі; у прыватнасці, журналіст BBC і сябар Марк Урбан адзначыў, што ён ніяк не мог выпасці з балкона[26][27].

Выказваліся меркавання аб дачыненні той ці іншай спецслужбы[28].

Па паведамленнях турэцкіх СМІ, у выніку патолагаанатамы прыйшлі да высновы аб тым, што Ле Мезур’е загінуў у выніку падзення з вышыні, тады як на яго целе не было выяўлена ДНК старонніх асоб[29][30]. 2 сакавіка 2020 года пракуратура Турцыі спыніла расследаванне і закрыла справу аб смерці, пастанавіўшы лічыць здарэнне самагубства[31].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.guernsey-society.org.uk/acrobat/Le%20Mesurier%20Rough%20Index%20v4%20final.pdf — С. 273.
  2. https://www.telegraph.co.uk/news/2019/11/11/james-le-mesurier-british-ex-army-officer-trained-syrias-white/ Праверана 12 лістапада 2019.
  3. https://www.independent.co.uk/news/world/middle-east/james-le-mesurier-death-white-helmets-istanbul-fall-syria-spy-russia-a9198071.html Праверана 12 лістапада 2019.
  4. https://www.telegraph.co.uk/news/2019/11/11/james-le-mesurier-british-ex-army-officer-trained-syrias-white/
  5. James Le Mesurier, founder of MayDay Rescue, whose ‘White Helmets’ first-response teams saved thousands of lives in Syria – obituary. The Telegraph (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  6. Obituary: James Le Mesurier. Irish Independent (17 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  7. Supplement 52323, page 17192. The London Gazette (5 лістапада 1990). Праверана 11 лістапада 2019.
  8. James Le Mesurier: Brit who helped found White Helmets discovered dead in Istanbul. ITV (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  9. Supplement 53466, page 17153. The London Gazette (25 кастрычніка 1993). Праверана 11 лістапада 2019.
  10. Supplement 53794, page 13203. The London Gazette (19 верасня 1994). Праверана 11 лістапада 2019.
  11. Issue 54545, page 13341. The London Gazette (7 кастрычніка 1996). Праверана 11 лістапада 2019.
  12. Raf Sanchez, Abbie Cheeseman, Roland Oliphant, Burhan Yüksekkaş. James Le Mesurier, British ex-army officer who trained Syria's White Helmets, found dead in Istanbul. The Telegraph (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  13. Supplement 55866, page 6154. The London Gazette (6 чэрвеня 2000). Праверана 11 лістапада 2019.
  14. Martin Chulov. James Le Mesurier obituary. The Guardian (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  15. Bryan Schatz. The Most Dangerous Job in the World: Syria’s Elite Rescue Force. Men's Journal. Праверана 21 снежня 2019.
  16. James Le Mesurier obituary. The Times (13 лістапада 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  17. Our Governance(недаступная спасылка). Mayday Rescue Foundation. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
  18. Ana van Es, Anneke Stoffelen. [https://www.volkskrant.nl/kijkverder/v/2020/the-confession-of-james-le-mesurier~v392564/ The confession of James le Mesurier]. de Volkskrant (17 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  19. Ana van Es, Anneke Stoffelen. Founder of Foundation behind White Helmets Admits Fraud. de Volkskrant (17 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  20. Брифинг официального представителя МИД России М. В. Захаровой, Москва, 8 ноября 2019 года. Министерство иностранных дел Российской Федерации (8 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  21. Захарова ждет объяснений от Лондона по поводу создателя «Белых касок». РИА Новости (8 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  22. Андрей Яшлавский. Найден мертвым основатель «Белых касок»: Захарова назвала его британским шпионом. Московский комсомолец (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  23. Один из основателей «Белых касок» Джеймс Ле Мезюрье найден мертвым в Стамбуле. Коммерсантъ (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  24. Ali Kucukgocmen. Key backer of Syrian 'White Helmets' found dead in Istanbul. Reuters (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  25. Ivana Kottasová, Gul Tuysuz, Gianluca Mezzofiore, Nathan Hodge. High-profile White Helmets backer found dead in Istanbul. CNN (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  26. Lottie Tiplady-Bishop. Murder fears as Brit White Helmets founder James Le Mesurier ‘plunges to death’ after Russia accused him of being spy. The Sun (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  27. В Стамбуле нашли мертвым помогавшего «Белым каскам» экс-офицера Британии. РБК (11 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  28. МИД России: британские СМИ демонстрируют русофобские вбросы в связи со смертью Ле Мезюрье. ТАСС. Праверана 11 лістапада 2019.
  29. Eski İngiliz askeri görevlisi Le Mesurier'in ölüm nedeni belli oldu. TRT Haber (16 снежня 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  30. Смерть основателя «Белых касок» Ле Мезюрье: Турция не увидела ничего подозрительного. BBC Russian (16 снежня 2019). Праверана 21 снежня 2019.
  31. No foul play in former British intel officer Le Mesurier death in Istanbul. Daily Sabah (3 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.