Джэймс Манджакал
Джэймс Манджакал | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, пісьменнік, паэт |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1946[1] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
![]() |
Джэймс Манджакал (нар. 18 красавіка 1946, Чэрувала, Керала, Індыя) — харызмат, каталіцкі святар, манах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1973 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне ў Кангрэгацыі Місіянераў св. Францішка Сальскага. На працягу года працаваў на місіях у Вішакхапатнаме. З’яўляўся выкладчыкам у семінарыі ў штаце Керала.
Праводзіць харызматычныя рэкалекцыі. Першыя з іх адбыліся ў 1976 годзе.
У 1989 годзе заснаваў «Charis Bhavan» — вядомы цэнтр аднаўлення ў Духу Святым у штаце Керала. На працягу 6 гадоў з’яўляўся кіраўніком цэнтра. Кангрэгацыя Місіянераў св. Францішка Сальскага паспрыяла, каб душпастарскае служэнне а. Манджакала было даступна ва ўсім Касцёле. Так, у 87 краінах на ўсіх кантынентах святар праводзіў рэкалекцыі, кангрэсы, цэлебраваў св. Імшы пра аздараўленне, праводзіў евангельскія школы і місіі сярод мусульман.
Айцец Манджакал з’яўляецца аўтарам кніг, вершаў, артыкулаў, многія з якіх былі ператлумачаны на еўрапейскія мовы[2].
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Штогадовая ўрачыстасць адбылася ў Тракелях