Джэймс Меларт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Меларт
англ.: James Mellaart
Джэймс Меларт у цэнтры, з сігарэтай
Джэймс Меларт у цэнтры, з сігарэтай
Дата нараджэння 14 лістапада 1925(1925-11-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 2012(2012-07-29)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Вядомы як даследчык неалітычных паселішчаў Чатал-Хююк і Хаджылар  (руск.), у Турцыі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Меларт (англ.: James Mellaart; 14 лістапада 1925, Лондан — 29 ліпеня 2012) — брытанскі археолаг, які атрымаў вядомасць у якасці даследчыка неалітычных паселішчаў Чатал-Хююк і Хаджылар  (руск.) ў Турцыі. Шэраг скандалаў, звязаных з яго імем (у прыватнасці, абвінавачванні ў здзелках на чорным рынку старажытнасцяў), прывялі да таго, што ў 1960-я гг. яму забаранілі весці далейшыя раскопкі ў Турцыі.

У 2005 г. Меларт сыйшоў у адстаўку з прафесарскай пасады, жыў у Паўночным Лондане разам з жонкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Лондане. Выкладаў у Стамбульскім універсітэце, быў памочнікам дырэктара Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары. З 1951 года ўзначальваў раскопкі шэрагу археалагічных помнікаў Турцыі разам са сваёй жонкай Арлет, народжанай у Турцыі. Дапамог выявіць кераміку «шампанскага шкла» у заходняй Анатолі, якая адносілася да позняга бронзавага веку, што, у сваю чаргу, дапамагло ў 1954 г. адкрыць Бейджэсултан  (руск.). Пасля завяршэння экспедыцыі ў 1959 годзе ўдзельнічаў у публікацыі яе вынікаў. У 1964 г. пачаў чытаць лекцыі па археалогіі ў Анкары.

Скандал з Доракам[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 г. Меларт паведаміў аб новых багатых знаходках ў Дораке Сетану Лойду  (руск.) з Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары. Па яго словах, ён выявіў прадметы яшчэ 6 гадоў таму, але раней не мог атрымаць дазвол на публікацыю. Калі гэта паведамленне апублікавалі ў газеце The Illustrated London News  (руск.), турэцкія ўлады захацелі ведаць, чаму іх не паставілі ў вядомасць і дзе былі знойдзеныя артэфакты.

Меларт заявіў, што бачыў скарбы ў доме маладой жанчыны, з якой пазнаёміўся ў Ізміры. Жанчына нібыта не дазволіла яму фатаграфаваць прадметы, але дазволіла іх замаляваць. Аказалася, што яе імя — Ганна Папастрары — не было ў Ізміры нікому вядомым, а яе адрас аказаўся несапраўдным. У сувязі з гэтым турэцкія ўлады пазбавілі Меларта візы ў сувязі з падазрэннем ў кантрабандзе старажытнасцей. Пазней Меларту дазволілі зноў вярнуцца ў краіну.

Раскопкі Чатал-Хююка[правіць | правіць зыходнік]

Раскопкі Чатал-Хююка

Каманда Меларта, якая праводзіла раскопкі Чатал-Хююк ў 1961 г., выявіла больш за 150 памяшканняў і будынкаў, некаторыя былі ўпрыгожаны насценнымі роспісамі, штукавымі рэльефамі і скульптурамі. Гэта быў важны помнік, які дапамог у значнай меры прасунуць веды аб ранніх паселішчах Блізкага Усходу.

На думку Меларта, Чатал-Хююк гуляў важную ролю ў кульце маці-багіні. З гэтым не пагадзіліся шмат хто з археолагаў, якія нават абвінавацілі Меларта ў тым, што той прыдумаў шэраг мясцовых міфаў у падтрымку сваёй тэорыі. З-за ўзнікшага скандалу, турэцкія ўлады закрылі доступ да помніка, і раскопкі аднавіліся толькі ў 1990-я гады.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Mellaart, James : Anatolian Chronology in the Early and Middle Bronze Age ; Anatolian Studies VII, 1957
  • Mellaart, James : Early Cultures of the South Anatolian Plateau. The Late Chalcolithic and Early Bronze Ages in the Konya Plain; Anatolian Studies XIII, 1963
  • Mellaart, James : Çatalhöyük, A Neolithic Town in Anatolia, London, 1967
  • Mellaart, James : Excavatians at Hacilar, vol. I—II
  • Мелларт, Джеймс. Древнейшие цивилизации Ближнего Востока / пер. с англ. и комментарий Е. В. Антоновой. Предисловие Н. Я. Мерперта. — М.: Наука (ГРВЛ), 1982. — (По следам исчезнувших культур востока}}) — 152 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Balter, Michael. The Goddess and the Bull: Çatalhöyük: An Archaeological Journey to the Dawn of Civilization. New York: Free Press, 2004 (hardcover, ISBN 0-7432-4360-9); Walnut Creek, CA: Left Coast Press, 2006 (paperback, ISBN 1-59874-069-5).
  • Pearson, Kenneth; Connor, Patricia. The Dorak Affair. New York: Atheneum, 1968.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]