Джэймс Мілнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Джэймс Мілнер
James Milner City 2010.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэймс Філіп Мілнер
Нарадзіўся 4 студзеня 1986(1986-01-04) (31 год)
Лідс, Англія
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Ліверпул
Нумар 7
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1996 — 2002 Сцяг Англіі Лідс Юнайтэд
Клубная кар’ера*
2002 — 2004 Сцяг Англіі Лідс Юнайтэд 48 (5)
2003   Сцяг Англіі Суіндан Таўн 6 (2)
2004 — 2008 Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд 94 (6)
2005 — 2006   Сцяг Англіі Астан Віла 27 (1)
2008 — 2010 Сцяг Англіі Астан Віла 73 (11)
2010 — 2015 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 147 (13)
2015 — Сцяг Англіі Ліверпул 28 (5)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2002 Сцяг Англіі Англія (да 16) 6 (5)
2002 — 2003 Сцяг Англіі Англія (да 17) 11 (8)
2003 Сцяг Англіі Англія (да 19) 1 (0)
2003 — 2004 Сцяг Англіі Англія (да 20) 6 (4)
2004 — 2009 Сцяг Англіі Англія (да 21) 46 (9)
2009 — Сцяг Англіі Англія 60 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2016.

Джэймс Філіп Мілнер (англ.: James Philip Milner; нар. 4 студзеня 1986, Лідс, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Англіі. Раней выступаў за «Лідс Юнайтэд», «Суіндан Таўн», «Ньюкасл Юнайтэд», «Астан Вілу» і «Манчэстэр Сіці». Галоўным чынам ён атакоўны ігрок, але з'яўляецца ўніверсалам і можа гуляць на абодвух флангах, у цэнтры паўабароны і ў апорнай зоне, калі гэта патрэбна.

Талент Мілнера ў футболе, крыкеце і бегу на доўгія дыстанцыі быў прызнаны ў вельмі маладым узросце. Ён прадстаўляў сваю школу ў гэтых відах спорту і гуляў у футбол за аматарскія каманды з Радэна і Хосварта. Ён быў прыхільнікам «Лідс Юнайтэд» з юных гадоў і меў сезонны абанемент клуба. У 1996 годзе ён далучыўся да акадэміі «Лідс Юнайтэд» і прайшоў увесь шлях да першай каманды.

Мілнер дэбютаваў у першай камандзе ў 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, і атрымаў слыннасць як наймалодшы ігрок, які выйграў матч у Прэм'ер-лізе. Таксама ён правёў рэкордную колькасць матчаў за моладзевую зборную Англіі. Ён дэбютаваў у галоўнай зборнай у жніўні 2009 года ў матчы супраць Нідэрландаў, а таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2010 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]