Джэймс Паркінсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэймс Паркінсон
англ.: James Parkinson
Дата нараджэння 11 красавіка 1755(1755-04-11)[1][2][3]
Месца нараджэння Лондан, Каралеўства Вялікабрытанія
Дата смерці 21 снежня 1824(1824-12-21)[1][2][3] (69 гадоў)
Месца смерці Лондан, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, палеантолаг, неўролаг, батанік, геолаг, палітык, фармацэўт, хірург
Навуковая сфера медыцына, геалогія, палеанталогія
Альма-матар
Вядомы як
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Джэймс Паркінсон на Вікісховішчы

Джэймс Паркінсо́н[4], вядомы таксама як Джэймс Па́ркінсан[5] (англ.: James Parkinson; 11 красавіка 1755, Лондан, Каралеўства Вялікабрытанія — 21 снежня 1824, Лондан, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі) — англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст. Найбольш вядомы дзякуючы сваёй працы 1817 года «Эсэ аб дрыжальным паралічы» (англ.: An Essay on the Shaking Palsy)[6], у якой ён упершыню ў гісторыі апісаў ідыяпатычны дрыжальны параліч — захворванне, якое пазней было перайменавана Жанам Мартэнам Шарко ў хваробу Паркінсона. Джэймс Паркінсон таксама з'яўляецца адным з 13 заснавальнікаў Геалагічнага Таварыства Лондана[en] — найстарэйшага геалагічнага таварыства ў свеце[7].

Раннія гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Паркінсон нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Shoreditch[en], што ў Лондане (Англія). Ён быў сынам Джона Паркінсона — аптэкара і хірурга, які практыкаваў у раёне сённяшняй лонданскай Плошчы Хокстан[en][8]. Джэймс быў найстарэйшым сярод трох дзяцей Джона і меў брата Уільяма і сястру Мэры Сэджвуд[9]. У 1784 г. Джэймс Паркінсон быў акрэдытаваны Карпарацыяй Лонданскага Сіці[en] як хірург.

21 мая 1783 г. ён ажаніўся з Мэры Дэйл, ад якой праз пэўны час займеў восем дзяцей, з якіх двое не дажылі да позняга дзяцінства. У хуткім часе пасля вяселля Джэймс Паркінсон змяніў свайго бацьку ў яго практыцы (будынак, дзе адбываліся аперацыі, знаходзіўся ў доме № 1 на Плошчы Хокстан[en]). Джэймс быў перакананы, што кожны варты хірург павінен ведаць стэнаграфію, у якой ён сам быў сапраўдным майстрам.

Палітычныя погляды і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У дадатак да сваёй квітнеючай медыцынскай практыкі, Паркінсон меў заўзятую зацікаўленасць у геалогіі і палеанталогіі, а таксама прымаў актыўны ўдзел у тагачаснай палітыцы[10].

Джэймс Паркінсон быў актыўным абаронцам правоў абяздоленых і бязлітасным крытыкам урада Уільяма Піта (малодшага). Ранняя кар'ера Паркінсона пацярпела ад удзелу хірурга ў разнастайных сацыяльных і рэвалюцыйных рухах і акцыях, прычым некаторыя гісторыкі лічаць, што, найхутчэй, ён быў перакананым прыхільнікам Французскай рэвалюцыі. Ён апублікаваў каля дваццаці палітычных памфлетаў у перыяд пасля яе перамогі, калі ў Вялікабрытаніі панаваў палітычны хаос. Падпісваючыся сваім уласным імем і псеўданімам Стары Х'юберт (англ.: Old Hubert), ён заклікаў да радыкальных сацыяльных рэформаў і ўвядзення ўсеагульнага выбарчага права[ru][11].

Паркінсон заклікаў да шырокага прадстаўніцтва народа ў Палаце абшчын[en], стварэння інстытута штогадовых парламентаў і ўсеагульнага выбарчага права. Ён з'яўляўся членам некалькіх сакрэтных палітычных таварыстваў, уключаючы Лонданскае Карэспандэнцкае Таварыства[en] і Таварыства Канстытуцыйнай Інфармацыі[en][12]. У 1794 г. яго членства ў арганізацыі прывяло да таго, што ён быў выкліканы на допыт пад прысягай перад Уільямам Пітам (малодшым) і Тайным саветам Вялікабрытаніі[en] з мэтай даказаць сфабрыкаваную справу аб змове дзеля забойства караля Георга III. Паркінсон адмовіўся даваць паказанні ў дачыненні да яго ўдзелу ў «змове пугача» (план якой, нібыта, быў у тым, каб выстраліць атручаным дроцікам з пугача і тым самым заўчасна спыніць жыццё і валадаранне караля), бо баяўся абгаварыць самога сябе. У выніку Паркінсону не былі прад'яўленыя ніякія абвінавачанні, але некалькі яго сяброў марнаваліся ў турме многа месяцаў, перш чым былі апраўданы.

Медыцынскія дасягненні і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая старонка «Эсэ аб дрыжальным паралічы» Джэймса Паркінсона — першага падрабязнага апісання хваробы Паркінсона.

Паркінсон вырашыў скончыць сваю бурную палітычную кар'еру і ў перыяд паміж 1799 г. і 1807 г. апублікаваў некалькі медыцынскіх прац, уключаючы працу на тэму падагры 1805 года[13]. Ён таксама з'яўляецца аўтарам адных з першых прац на тэму перфаратыўнага апендыцыту ў англамоўнай медыцынскай літаратуры.

Да сферы навуковых інтарэсаў Паркінсона таксама адносіліся праблемы павышэння агульнага стану здароўя і дабрабыту папуляцыі. Ён напісаў некалькі медыцынскіх дактрын, якія па запале і радыкальнасці нагадвалі яго палітычную дзейнасць і нават напрамую звязвалі палітычную актыўнасць насельніцтва з яго дабрабытам у галіне здароўя. Джэймс Паркінсон змагаўся за абарону правоў псіхічна хворых людзей, а таксама за прававую абароненасць лекараў і іх сямей.

У 1812 г. ён асісціраваў свайму сыну пры хірургічным лячэнні апендыцыту, прычым гэта быў першы ў гісторыі выпадак гэтага захворвання, апісаны па-англійску, і, што адметна, першы выпадак увогуле, у якім было даказана, што менавіта перфарацыя выклікала смерць.

Хвароба Паркінсона[правіць | правіць зыходнік]

Паркінсон быў першым чалавекам у гісторыі, які сістэматычна апісаў шэсць асоб з сімптомамі хваробы, якую ў будучыні назавуць яго імем. У сваім «Эсэ аб дрыжальным паралічы» ён паведаміў пра траіх уласных пацыентаў і траіх людзей, якіх ён проста бачыў на вуліцы[14]. Сам ён назваў хваробу, у якой потым будзе ўвекавечана яго імя, проста «дрыжальны параліч» (англ.: paralysis agitans, або англ.: shaking palsy)[15]. Джэймс Паркінсон устанавіў адрозненне паміж трэмарам спакою і трэмарам руху[16]. Жан Мартэн Шарко прапануе назву «хвароба Паркінсона» прыкладна праз 60 гадоў пасля гэтага, калі самога аўтара «Эсэ аб дрыжальным паралічы» ўжо не будзе сярод жывых.

Аднак здагадка Джэймса Паркінсона аб прычынах трэмару пры апісаным ім паталагічным стане была памылковай: ён меркаваў, што дрыжанне выклікаецца пашкоджаннем шыйнай часткі спіннога мозга[17]. На самай жа справе ачаг захворвання знаходзіцца ў галаўным мозгу.

Навуковыя дасягненні і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скамянелы мегатэрый з ілюстрацыі кнігі Джэймса Паркінсона «Арганічныя рэшткі былога свету» (англ.: Organic Remains of a Former World).
Скамянелая чарапаха пупігэрус[en], знойдзеная ў Лонданскай Гліне[en] на востраве Шэпі[en] і названая ў гонар Паркінсона, з калекцыі музея Тэйлара[en].

Сфера інтарэсаў Паркінсона праз пэўны час пачала пераходзіць з медыцыны да прыроды, у прыватнасці ў адносна новыя на час яго жыцця геалогію і палеанталогію. Ён пачаў збіраць узоры і малюнкі акамянеласцей у самым канцы XVIII стагоддзя. Варта адзначыць, што спачатку гэта было для Паркінсона проста хобі, якім ён займаўся сумесна з сям'ёю і сябрамі. Аднак сутыкнуўшыся з праблемай ідэнтыфікацыі знойдзеных аб'ектаў праз недахоп англамоўнай літаратуры палеанталагічнай тэматыкі, Паркінсон вырашыў палепшыць літаратурную сітуацыю напісаннем сваёй уласнай працы на тэму даследавання акамянеласцей.

У 1804 г. першае выданне яго «Арганічных рэшткаў былога свету» (англ.: Organic Remains of a Former World) было апублікавана[18]. Гідэон Мантэл[en] ахарактарызаваў кнігу як «першую спробу даць грунтоўны і навуковы погляд на акамянеласці». Другое выданне было апублікавана ў 1808 г., а трэцяе — у 1811 г. Паркінсон сам ілюстраваў малюнкі ў кнізе, прычым яго дачка Эма расфарбоўвала некаторыя з іх. Пазней імі карыстаўся Гідэон Мантэл been. У 1822 г. Джэймс Паркінсон апублікаваў больш кароткую кнігу «Элементы арыкталогіі: уводзіны ў вывучэнне акамянелых арганічных рэшткаў, асабліва знойдзеных у брытанскіх пластах» (англ.: Elements of Oryctology: an Introduction to the Study of Fossil Organic Remains, especially of those found in British Strata).

Паркінсон таксама апублікаваў некалькі некалькі артыкулаў у «Часопісе натуральнай філасофіі, хіміі і мастацтваў» (англ.: A Journal of Natural Philosophy, Chemistry and the Arts) Уільяма Нікалсана[en] і ў першым, другім і пятым выданнях «Пагадненняў Геалагічнага Таварыства» (англ.: Geological Society's Transactions). У 1822 г. ён апублікаваў кнігу «Нарысы арыкталогіі» (англ.: Outlines of Orytology) — найбольш папулярызаваную сваю працу на тыя часы, якая, аднак, не была перавыдадзена.

13 лістапада 1807 г. Джэймс Паркінсон і яшчэ 12 інтэлектуальных джэнтльменаў сустрэліся ў Масонскай Таверне Лондана. Сярод прысутных былі такія вядомыя людзі, як Гемфры Дэві, Артур Эйкін[en] і Джордж Бэлас Грынаф[en]. Гэта была першая сустрэча Геалагічнага Таварыства Лондана[en][19].

Джэймс Паркінсон належаў да навуковай школы катастрафізму[en], якая сцвярджала, што геалогія і біясфера Зямлі пастаянна змяняліся ў выніку маштабных катаклізмаў. У якасці прыкладу ён прыводзіў Сусветны патоп з Кнігі Быцця. З'яўляючыся крэацыяністам, ён быў цвёрда перакананы, што як стварэнне, так і знікненне кіруюцца рукою Бога. Неадпаведнасць меркаванаму геалагічна тэрміну стварэння колькасці дзён, апісаных у Кнізе Быцця, Паркінсон тлумачыў тым, што адзін дзень падчас працэсу стварэння мог цягнуцца і некалькі тысяч гадоў.

Смерць і ўшанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Паркінсон памёр 21 снежня 1824 г. пасля інсульту. Свае дамы ён пакінуў у спадчыну жонцы і сынам, а аптэку — сыну Джону. Калекцыя арганічных рэшткаў вучонага была перададзена яго жонцы, многія прадметы калекцыі былі распрададзеныя ў 1827 г., прычым каталог продажу так і не быў знойдзены. Джэймс Паркінсон быў пахаваны ў англіканскай царкве Святога Леанарда[en][20].

Жыццё і дзейнасць Джэймса Паркінсона ўвекавечаныя ў назве хваробы Паркінсона. Таксама яны ўшанаваныя мемарыяльнай дошкаю ўнутры царквы, дзе ён быў пахаваны і дзе быў членам свецкай кангрэгацыі (дакладнае месца знаходжання магілы невядомае: яна можа быць як у склепе (крыпце), так і на царкоўных могілках). Блакітная мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку № 1 на Плошчы Хокстан[en], пазначаючы такім чынам месца, дзе знаходзіўся яго дом. Некалькі акамянеласцей былі названыя ў гонар Джэймса Паркінсона.

Выява вучонага так і не была знойдзена. Іншы раз у якасці выявы Джэймса Паркінсона памылкова выкарыстоўваюць фотаздымак яго поўнага цёзкі — стаматолага: гэта можна сцвярджаць з поўнай упэўненасцю, бо Паркінсон, у гонар якога названа хвароба, памёр раней, чым была вынайдзена фатаграфія[21].

Сусветны Дзень Паркінсона адзначаецца штогод у дзень нараджэння вучонага — 11 красавіка[22].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Some account on the effects of lightening (1787 г.).
  • Medical Admonitions, with observations on the excessive indulgence of children (1799 г.).
  • The Chemical Pocket-Book, or Memoranda Chemica (1799 г.).
  • The Hospital Pupil, or An essay intended to facilitate the Study of Medicine and Surgerey. In four letters (1800 г.).
  • Dangerous Sports (1800 г.).
  • Medical Admonitions to Families (1801 г.).
  • Hints for the Improvement of Trusses (1802 г.).
  • The chemical pocket-book, or Memoranda chemica: arranged in a compendium of chemistry: with tables of attractions, &c. Calculated as well for the occasional reference of the professional student, as to supply others with a general knowledge of chemistry (1802 г.).
  • The town and country friend and physician: or, An affectionate address on the preservation of health, and the removal of disease on its first appearance: supposed to be delivered by a country physician to the circle of his friends and patients on his retiring from business: with cursory observations on the treatment of children, &c. Intended for the promotion of domestic happiness: in two parts (1803 г.).
  • Medical admonitions to families: respecting the preservation of health, and the treatment of the sick : also, a table of symptoms, serving to point out the degree of danger, and, to distinguish one disease from another: with Observations on the improper indulgence of children, &c (1803 г.).
  • The Villager's Friend & Physician (1804 г.).
  • Organic Remains of a Former World (18041811 гг.).
  • Observations on the Nature and Cure of Gout (1805 г.).
  • Mad-Houses. Observations on the Act for Regulating Mad-houses and a correction of the statements of the case of Benjamin Elliott, convicted of illegally confining Mary Daintree: with remarks addressed to the friends of insane persons (1811 г.).
  • Case of diseased appendix vermiformis (1812 г.).
  • An Essay on the Shaking Palsy (1817 г.).
  • Outlines of Oryctology (1822 г.).

Спасылкі на кнігі Джэймса Паркінсона[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 James Parkinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 James Parkinson // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Традыцыйная форма вымаўлення прозвішча, якая выкарыстоўваецца на постсавецкай прасторы ў выніку транслітарацыі з рускай мовы.
  5. Форма вымаўлення прозвішча, якая ўтворана ў выніку транслітарацыі з англійскай мовы з захаваннем традыцыйнага англійскага вымаўлення.
  6. An Essay on the Shaking Palsy(англ.) 
  7. Lewis, Cherry; Knell, Simon J. (2009). The making of the Geological Society of London. Geological Society. pp. 62 & 83. ISBN 978-1-86239-277-9. (англ.) 
  8. Ronald F. Pfeiffer; Zbigniew K. Wszolek; Manuchair Ebadi (9 October 2012). Parkinson's Disease, Second Edition. CRC Press. pp. 3. ISBN 978-1-4398-0714-9. http://books.google.com/books?id=uWI0Ia3mkf8C&pg=PA3. (англ.) 
  9. Dr. Stewart Factor DO; Dr. William Weiner MD; Dr. Stewart Factor (15 December 2007). Parkinson's Disease: Diagnosis & Clinical Management : Second Edition. Demos Medical Publishing. pp. 35. ISBN 978-1-934559-87-1. http://books.google.com/books?id=zUp54Dm-Y7MC&pg=PT35. (англ.) 
  10. Yahr, MD (April 1978). "A physician for all seasons. James Parkinson 1755–1824". Archives of neurology 35 (4): 185–8. doi:10.1001/archneur.1978.00500280003001. ISSN 0003-9942. PMID 346008. (англ.) 
  11. Jeremy R. Playfer; John V. Hindle (1 January 2008). Parkinson's Disease in the Older Patient. Radcliffe Publishing. pp. 5. ISBN 978-1-84619-114-5. http://books.google.com/books?id=E-dwR7G5oYYC&pg=PA5. (англ.) 
  12. Dr. Stewart Factor DO; Dr. William Weiner MD; Dr. Stewart Factor (15 December 2007). Parkinson's Disease: Diagnosis & Clinical Management : Second Edition. Demos Medical Publishing. pp. 36. ISBN 978-1-934559-87-1. http://books.google.com/books?id=zUp54Dm-Y7MC&pg=PT36. (англ.) 
  13. Jefferson, M (June 1973). "James Parkinson, 1775–1824". British Medical Journal 2 (5866): 601–3. doi:10.1136/bmj.2.5866.601. ISSN 0007-1447. PMID 4576771. (англ.) 
  14. McCall, Bridget Dr. James Parkinson 1755–1824. Parkinson's Diseas Society (1 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2006. Праверана 10 верасня 2009.(недаступная спасылка)(англ.) 
  15. Naheed Ali (26 September 2013). Understanding Parkinson's Disease: An Introduction for Patients and Caregivers. Rowman & Littlefield Publishers. pp. 4–. ISBN 978-1-4422-2104-8. http://books.google.com/books?id=8VsrAQAAQBAJ&pg=PA4. (англ.) 
  16. Currier, RD (April 1996). "Did John Hunter give James Parkinson an idea?". Archives of neurology 53 (4): 377–8. doi:10.1001/archneur.1996.00550040117022. ISSN 0003-9942. PMID 8929162. (англ.) 
  17. Robert H. Wilkins; Irwin A. Brody (1997). Neurological Classics. Thieme. pp. 87. ISBN 978-1-879284-49-4. http://books.google.com/books?id=66u1bby52EkC&pg=PA87. (англ.) 
  18. James Parkinson (1833). Organic Remains of a Former World: The fossil zoophytes. M.A. Nattali. http://books.google.com/books?id=cDUOAAAAQAAJ&pg=PP1. (англ.) 
  19. History of the Geological Society (англ.) 
  20. Lewis, Cherry; Knell, Simon J. (2009). The making of the Geological Society of London. Geological Society. pp. 83. ISBN 978-1-86239-277-9. (англ.) 
  21. Gardner-Thorpe, Christopher. James Parkinson (1755—1824). Exeter.(англ.) 
  22. http://www.parkinsons.co.za/breaking-news/17-world-parkinsons-day(англ.)