Джэймс Прэскат Джоўль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Прэскат Джоўль
James Prescott Joule
Joule James sitting.jpg
Дата нараджэння

24 снежня 1818(1818-12-24)

Месца нараджэння

Солфард, Ланкашыр, Англія, Вялікабрытанія

Дата смерці

11 кастрычніка 1889(1889-10-11) (70 гадоў)

Месца смерці

Сэйл, Чэшыр, Англія, Вялікабрытанія

Грамадзянства

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера

фізіка

Узнагароды і прэміі

Залаты медаль Каралеўскага таварыства (1852),
медаль Коплі (1866),
медаль Альберта (1880)

Commons-logo.svg Джэймс Прэскат Джоўль на Вікісховішчы

Джэймс Прэскат Джоўль (англ.: James Prescott Joule; 24 снежня 1818, Сэлфард, графства Ланкашыр, Англія — 11 кастрычніка 1889, Сэйл, графства Чэшыр, Англія) — англійскі фізік, півавар.

Джоўль вывучаў прыроду цяпла, і выявіў яе сувязь з механічнай працай. Гэта прывяло да тэорыі захавання энергіі, што ў сваю чаргу прывяло да распрацоўкі першага закону тэрмадынамікі. У гонар Джоўля названа адзінка вымярэння энергіі — джоўль. Ён працаваў з лордам Кельвінам над абсалютнай шкалой тэмпературы, рабіў назіранні над магнітастрыкцыяй, адкрыў сувязь паміж токам, што бяжыць праз праваднік з вызначаным супраціўленнем і вылучаемым пры гэтым цяплом, названы законам Джоўля.