Перайсці да зместу

Джэймс Піс

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Піс
Род дзейнасці кампазітар, дзеяч мастацтваў, музыкант
Дата нараджэння 28 верасня 1963(1963-09-28) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кенет Джэймс Піс (англ.: K. James Peace; нар. 28 верасня 1963(1963-09-28), Пейслі, Рэнфрушыр[d]) — шатландскі кампазітар, піяніст і мастак.

У 1983 годзе ён скончыў Універсітэт Глазга і атрымаў ступень бакалаўра па спецыяльнасці педагог і выканаўца музыкі (фартэпіяна). У 1984 годзе выканаў фартэпіянны канцэрт Мендэльсона № 1 разам з аркестрам Шатландскай каралеўскай акадэміі музыкі і драмы, за што Шатландская каралеўская акадэмія музыкі і драмы прысвоіла яму дыплом вышэйшай ступені. Пасля завяршэння вучобы ён карыстаўся вялікім поспехам як незалежны піяніст. У 1988 годзе ён стаў арганістам і хормайстрам Лондан Роўд Сабора ў Эдынбургу.

З 1991 года Джэймс жыў у нямецкім горадзе Бад-Наўхайм. З 1998 года пачаў вывучаць танга. У 2001 годзе ён выпусціў дыск «Tango escocés» (Шатландскае танга), у які ўвайшлі яго творы, натхнёныя танга. Кансерваторыя Вікторыі выбрала яго сваім членам у галіне кампазіцыі. У 2002 годзе з’ехаў у турнэ: у Паўночную Нямеччыну — у верасні і на Далёкі Усход — у кастрычніку-лістападзе. У Ганконгу ён упершыню выканаў сваё Танга XVII. Міжнародная асацыяцыя фартэпіянных дуэтаў у Токіа перадала яму спецыяльны прыз — памятны медаль першай ступені.

У наступныя гады яго канцэртная дзейнасць была звязана з Еўропай. У 2004 годзе ён правёў сольны канцэртны тур у Скандынавіі: Джэймс упершыню выканаў сваё Танга XX у Рэйк’явіку і сваё Танга IXX у Осла.