Перайсці да зместу

Джэймс Робінсан (эканаміст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Робінсан
англ.: James Alan Robinson
Дата нараджэння 27 лютага 1960(1960-02-27)[1] (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці палітолаг, эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Truman Bewley[d]
Член у
Узнагароды
Сайт scholar-harris.uchicago.edu/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Алан Робінсан (англ.: James Alan Robinson; нар. 27 лютага 1960(1960-02-27)[1]) — брытанскі эканаміст і даследчык у галіне палітыкі, прафесар школы публічнай палітыкі імя Харыса (Універсітэт Чыкага) з 2015 года, раней выкладаў у Гарвардскім універсітэце (2004—2015)[3]. Робінсан таксама выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Універсітэце Мельбурна. Робінсан — суаўтар (разам з Даранам Аджэмаглу) кнігі «Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя»[4]. Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2024 года «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт»[5].

Джэймс Робінсан вывучаў эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук (бакалаўр навук, 1982), Уорыкскім універсітэце (магістр, 1986) і Ельскім універсітэце (доктар філасофіі, 1993).

У 1992—1995 гадах выкладаў ва Універсітэце Мельбурна.

У 1995—1999 гадах асістэнт-прафесар ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.

У 1999—2004 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, спачатку асістэнт-прафесар, з 2001 года — асацыяваны прафесар.

У 2004 годзе быў прызначаны прафесарам кафедры дзяржаўнага кіравання ў Гарвардзе. 1 ліпеня 2015 года Робінсан быў прызначаны прафесарам школы публічнай палітыкі імя Харыса (Універсітэт Чыкага)[6].

Асноўныя навуковыя інтарэсы — параўнальны эканамічны аналіз і палітычнае развіццё ў доўгатэрміновым перыядзе, у прыватнасці працэсы ў Лацінскай Амерыцы і Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

9 мая 2016 года прафесар Робінсан падчас свайго першага наведвання Манголіі стаў ганаровым доктарам яе Нацыянальнага ўніверсітэта[7].

У кастрычніку 2024 года атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт» разам з Даранам Аджэмаглу і Сайманам Джонсанам[8].

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #128970006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2015.
  2. https://www.econometricsociety.org/society/news/congratulations-our-2021-fellows.html Праверана 5 красавіка 2023.
  3. James Robinson | Harris Public Policy (англ.). harris.uchicago.edu. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2018. Праверана 2 лютага 2018.
  4. Curriculum vitae Dr. James A. Robinson (англ.). Scholars at Harvard. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2018. Праверана 1 сакавіка 2018.
  5. Edwards, Christian. Nobel Prize in economics 2024 awarded to trio for work on differences in prosperity between nations | CNN Business (англ.). CNN (14 кастрычніка 2024). Праверана 14 кастрычніка 2024.
  6. James Robinson appointed University Professor at Chicago Harris. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2018. Праверана 28 лютага 2018.
  7. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 28 лютага 2018.
  8. Edwards, Christian. Nobel Prize in economics 2024 awarded to trio for work on differences in prosperity between nations | CNN Business (англ.). CNN (14 кастрычніка 2024). Праверана 14 кастрычніка 2024.