Джэймс Хант
Джэймс Хант | |
---|---|
англ.: James Hunt | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Simon Wallis Hunt |
Род дзейнасці | пілот Формулы-1, аўтагоншчык, журналіст, broadcaster |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1947[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1993[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Suzy Miller[d] і Suzy Miller[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Джэймс Сайман Уоліс Хант (англ.: James Simon Wallis Hunt; 29 жніўня 1947 — 15 чэрвеня 1993) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1976 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Па заканчэнні гоначнай кар’еры працаваў каментатарам на BBC і прадпрымальнікам.
Пачаўшы кар’еру гоншчыка ў кузаўных аўтагонках, Хант неўзабаве пераходзіць у Формулу-3. Сваімі поспехамі ён прыцягнуў увагу каманды Hesketh і ў 1973 годзе ўпершыню выступіў у класе Формула-1 у складзе гэтай каманды. У канцы 1975 года ён становіцца пілотам McLaren і ў 1976 годзе, атрымаўшы 6 перамог, становіцца чэмпіёнам свету. У наступныя два гады Хант працягвае выступаць у McLaren, але ўжо з значна меншым поспехам, і ў 1978 годзе ён сыходзіць у адстаўку. У 1979 годзе Хант вяртаецца ў Формулу-1 у складзе новай каманды — Walter Wolf Racing. З сямі гонак ён скончыў толькі адну (восьмае месца), пасля чаго ўжо ў сярэдзіне сезону Хант канчаткова сыходзіць з вялікага спорту.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 James Hunt // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 James Hunt // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ 3,0 3,1 James Hunt // Roglo — 1997. — 8549233 экз.