Джэйш аль-Іслам
| Джэйш аль-Іслам | |
|---|---|
| араб. جيش الإسلام | |
| Эмблема групоўкі | |
| Іншыя назвы | Армія ісламу |
| З'яўляецца часткай | Ісламскі фронт, Савет сірыйскага рэвалюцыйнага камандавання, Аперацыйны цэнтр «Вызваленне Алепа» |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Этнічная прыналежнасць | арабы |
| Рэлігійная прыналежнасць | Іслам суніцкага толку, Вахабізм |
| Лідары |
Захран Алуш † Ісам Аль-Бувайдані |
| Штаб-кватэра | Усходняя Гута |
| Сфарміравана | 29 верасня 2013 |
| Саюзнікі |
Саудаўская Аравія, Свабодная сірыйская армія (большасць падраздзяленняў), Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Ісламскі саюз воінаў Леванта, Армія маджахедаў |
| Праціўнікі | Узброеныя сілы Сірыі[1], ІДІЛ[1], НФВП-ГК, Брыгада аль-Абас, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Файлак ар-Рахман |
| Колькасць членаў | ад 12 000 да 25 000 |
| Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
| Сайт | jaishalislam.com |
Джэйш аль-Іслам (араб. جيش الإسلام — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак ісламісцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года.
Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска. Супернічала за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы ўтварэння дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступленне ўрадавых сілаў кааліцыя была вымушана здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Сірыйскай нацыянальнай арміяй.
Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй.
Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам[1]. У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключана[2]. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і Егіпце[3]. У той жа час, яна публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм.
У маі 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі[4].
Зноскі
- 1 2 3 «Syria rebel group appoints successor to slain commander»
- ↑ Единый федеральный список организаций, в том числе иностранных и международных организаций, признанных в соответствии с законодательством Российской Федерации террористическими
- ↑ Saudi Arabia blocks peace talks on Syria Архівавана 10 кастрычніка 2018.
- ↑ ООН не признала группировки «Ахрар аш-Шам» и «Джейш аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Парад сил Армии ислама — документальная запись (англ.)