Джэкі Джойнер-Керсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Джэкі Джойнер-Керсі
англ.: Jackie Joyner-Kersee
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя сямібор'е і скачок у даўжыню[d]
Клуб UCLA Bruins[d]
Нарадзілася 3 сакавіка 1962(1962-03-03)[1][2][…] (62 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 178 см
Вага 66 кг
IAAF 14314065
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жаклін «Джэкі» Джойнер-Керсі (англ.: Jacqueline "Jackie" Joyner-Kersee; нар. 3 сакавіка 1962, Іст-Сент-Луіс, штат Ілінойс) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізавалася ў скачках у даўжыню, сямібор’е і спрынце. і 4-разовая чэмпіёнка свету.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1986 па 1992 год Джэкі практычна не ведала паражэнняў у сямібор’і і адначасова паспяхова выступала ў скачках у даўжыню. У 1986 годзе яна ўпершыню пераадолела мяжу ў 7000 ачкоў у жаночым сямібор’і. 7 ліпеня 1986 года ўстанавіўшы сусветны рэкорд 7148 ачкоў на Гульнях добрай волі ў Маскве.

У 1988 годзе яна першынствавала на Алімпійскіх гульнях у Сеуле з сусветным рэкордам 7291 ачко і праз пяць дзён заваявала алімпійскае золата ў скачках у даўжыню (7.40). Праз 4 гады яна паўтарыла поспех у сямібор’і на Алімпійскіх гульнях у Барселоне зноў перавысіўшы бар’ер 7000 — 7044 ачкоў.

У апошні раз Джэкі Джойнер удзельнічала ў Гульнях 1996 года ў Атланце. Яна заваявала там бронзавы медаль у скачках у даўжыню і не змагла скончыць праграму сямібор’я з-за абвастрэння траўмы. У 1996 годзе Джэкі пакінула дарожку стадыёна і паспрабавала сябе ў якасці гульца баскетбольнай каманды «Richmond Rage», але без асаблівага поспеху.

У 1998 годзе яна вярнулася назад у лёгкую атлетыку і нават выйграла Гульні добрай волі ў праграме сямібор’я (6502 ачкі) пасля чаго паведаміла што пакідае вялікі спорт. Але ў 2000 годзе ва ўзросце 38 гадоў яна не прайшла адбор на Алімпіяду ў Сіднеі ў склад каманды ЗША і на гэтым скончыла сваю кар’еру.

З 2001 года Джэкі займаецца дабрачыннай дзейнасцю, у родным горадзе Іст-Сент-Луісе яна заснавала фонд свайго імя падтрымлівае юных спартсменаў.

Зноскі

  1. Jackie Joyner-Kersee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jackie Joyner Kersee // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.