Джэк Грыліш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джэк Грыліш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэк Пітэр Грыліш
Нарадзіўся 10 верасня 1995(1995-09-10)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 175 см
Вага 68 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Сіці
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2001 Англія Хайгейт Юнайтэд
2001—2012 Англія Астан Віла
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2021 Англія Астан Віла 185 (29)
2013—2014   Англія Нотс Каўнці 37 (5)
2021— Англія Манчэстэр Сіці 29 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Ірландыя Ірландыя (да 17) 7 (3)
2012—2013 Ірландыя Ірландыя (да 18) 6 (2)
2013—2014 Ірландыя Ірландыя (да 21) 6 (1)
2016—2017 Англія Англія (да 21) 7 (2)
2020— Англія Англія 24 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэк Гры́ліш (англ.: Jack Grealish; нар. 10 верасня 1995) — англійскі футбаліст, вінгер клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі. Мае ірландскае паходжанне праз дзядоў маці і бацькі, дзякуючы чаму выступаў за ірландскія юнацкія і моладзевыя зборныя.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Грыліш ёсць выхаванцам акадэміі «Астан Вілы», да якой далучыўся ва ўзросце 6 гадоў[5][6]. Калі іграку было ўсяго 16 гадоў, ён быў упершыню абраны ў заяўку на хатні матч Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі», аднак на пляцоўку футбаліст не выйшаў[7]. Грыліш уваходзіў у каманду клуба ўзросту да 19 гадоў, якая здабыла перамогу ў Серыі NextGen сезона 2012/13. На рахунку Грыліша быў забіты гол у паўфінале над «Спортынгам», які скончыўся ўнічыю 3:3.

13 верасня 2013 года ігрок далучыўся да клуба Лігі 1 «Нотс Каўнці» на правах арэнды да 13 студзеня 2014 года[8]. Сярод яго таварышаў па камандзе ў тым сезоне быў і паўабаронца Калам Мак-Грэгар, які ў будучым стане сталым іграком зборнай Шатландыі[9]. На наступны дзень Грыліш дэбютаваў, выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне. Клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:1 у гасцях у «Мілтан Кінс Донс»[10]. 7 снежня футбаліст забіў свой першы гол у кар’еры, перагуляўшы трох абаронцаў і трапна аправіўшы мяч у браму суперніка, у матчы супраць «Джылінгема», які скончыўся з лікам 3:1. Праз тыдзень ігрок адкрыў лік у пераможнай сустрэчы супраць «Колчэстэр Юнайтэд» (4:0). Дзякуючы добрым выступам, «Нотс Каўнці» дамовіўся аб павелічэнні тэрміна арэнды амаль да заканчэння сезона. У маі Грыліш вярнуўся ў склад «Астан Вілы» і дэбютаваў за клуб 7 мая, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне замест Раяна Бертранда ў гасцявым матчы супраць «Манчэстэр Сіці». «Гараджане» выгулялі ў «віланаў» з лікам 4:0. У канцы года ігрок падпісаў новы кантракт з клубам.

Грыліш упершыню з’явіўся ў стартавым складзе ў матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі 4 студзеня 2015 года супраць «Блэкпула», які яго каманда выйграла з лікам 1:0. Сам футбаліст, аднак, быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы. 7 красавіка 2015 года Грыліш пачаў матч Прэм’ер-лігі супраць «Вест Бромвіч Альбіён» у стартавым складзе. Гульня футбаліста была высока ацэнена спецыялістамі. Першы гол за клуб ігрок забіў 13 верасня 2015 года стрэлам з 18 метраў, аднак, гэта не выратавала клуб ад паражэння адс «Лестэр Сіці» з лікам 3:2. Сезон 2016/17 «Астан Віла» праводзіла ў Чэмпіёншыпе, а Грыліш правёў 31 матч і забіў 5 мячоў. Футбаліст стаў асноўным іграком клуба, які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу толькі ў сезоне 2019/20.

Па вяртанні ў Прэм’ер-лігу Грыліш, як лідар клуба і актыўны футбаліст, здолеў пабіць рэкорд паводле колькасці зробленых парушэнняў правіл супраць яго, маючы на рахунку 167 фалоў[11]. Клуб толькі ў апошні гульнявы дзень сезона 2019/20 здолеў выратавацца ад вылету з Прэм’ер-лігі, у тым ліку, дзякуючы голу Грыліша ў матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся ўнічыю 1:1, у той час як іх супернік «Уотфард» прайграў «Арсеналу» з лікам 3:2. У выніку футбаліст быў абраны найлепшым іграком клуба як прыхільнікамі, гэтак і сваімі калегамі[12]. Грыліш таксама завяршыў сезон як найлепшы бамбардзір клуба, маючы на сваім рахунку 8 мячоў у розыгрышу Прэм’ер-лігі і 10 мячоў ва ўсіх спаборніцтвах[12]. 15 верасня 2020 года паўабаронца падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Астан Вілай» да 2025 года[13].

У жніўні 2021 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці» за 100 млн фунтаў, што стала рэкордным трансферам для брытанскіх футбольных клубаў. Кантракт быў падпісаны на 6 гадоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Манчэстэр Сіці»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]