Джэк Лаўдэн
| Джэк Лаўдэн | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, выканаўчы прадзюсар |
| Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1990[1] (36 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Джэк Эндру Лаўдэн (англ.: Jack Andrew Lowden; нар. 2 чэрвеня 1990, Чэлмсфард, Эсекс, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання, найбольш вядомы сваімі работамі ў міні-серыяле BBC «Вайна і мір», у ваеннай драме «Дзюнкерк» і шпіёнскім серыяле «Кульгавыя коні».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джэк Лаўдэн нарадзіўся 2 чэрвеня 1990 у горадзе Чэлмсфардзе ў Вялікабрытаніі. Марыў стаць футбалістам, наведваў балетныя класы, але паступова вырашыў спыніцца на акцёрскай дзейнасці[2].
Бацькі аддалі яго ў Шатландскі моладзевы тэатр у Эдынбургу, калі яму было дзесяць гадоў.
У 2011 атрымаў ступень бакалаўра ў акцёрскім майстэрстве ў Шатландскай каралеўскай кансерваторыі ў Глазга[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Здымаўся ў рэкламе, кіно і на тэлебачанні, граў у тэатры. У 2014 быў названы сярод будучых зорак Вялікабрытаніі[4].
Стаў вядомы ў свеце сваёй роллю Мікалая Растова ў міні-серыяле BBC «Вайна і мір» (2016)[5][6].
Другой ягонай найбольш заўважнай роляй стала роля лётчыка ў фільме Крыстафера Нолана «Дзюнкерк» (2017)[7].
У 2019 стала вядома, што Лаўдэн разам з Beta Cinema вырашыў заснаваць уласную прадзюсарскую кампанію[8].
У снежні 2020 стала вядома, што Лаўдэн выканае галоўную ролю ў серыяле Apple TV «Кульгавыя коні»[9]. За гэту ролю ён быў намінаваны на «Эмі» як найлепшы акцёр другога плана (2024)[10].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 2010 | с | Быць Віктарам | Being Victor | Нік Фэйрклоу |
| 2012 | с | Місіс Бігс | Mrs Biggs | Алан Райт |
| ф | Хочаш, каб я яго забіў? | U Want Me 2 Kill Him? | Генры | |
| 2013 | с | Тунэль (серыял) | The Tunnel | Адам Робак |
| ф | 71 (фільм) | '71 | Томпсан | |
| 2014 | с | Званы часу | The Passing Bells | Міхаэль Лэнг |
| 2015 | с | Воўчая зала (серыял) | Wolf Hall | Томас Уает |
| 2016 | с | Вайна і мір (серыял, 2016) | War and Peace | Мікалай Растоў |
| ф | Адмаўленне (фільм) | Denial | Джэймс Лібсан | |
| ф | Дзюнкерк (фільм, 2017) | Dunkirk | Колінз | |
| ф | Англія належыць мне | England Is Mine | Морысі | |
| ф | Дзве каралевы | Mary Queen of Scots | Генры Сцюарт, лорд Дарнлі | |
| ф | Доўгая песня | The Long Song | Роберт Гудвін | |
| ф | Калібр (фільм) | Calibre | Вон Картар | |
| ф | Барацьба з маёй сям’ёй | Fighting with My Family | Зак «Задыяк» Найт | |
| ф | Капонэ | Capone | агент ФБР Кроўфард | |
| ф | Блаславенне | Benediction | Зігфрыд Сасун | |
| 2022 | с | Кульгавыя коні | Slow Horses | Рывер Картрайт |
| 2023 | с | Золата | The Gold | Кенэт Ной |
| 2024 | с | Валадар пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады | The Lord of the Rings: The Rings of Power | Саўрон |
| с | Пыха і перадузятасць (серыял, 2026) | Pride and Prejudice | Фіцуільям Дарсі |
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў шлюбе з ірландскай актрысай Сіршай Ронан, у траўні 2025 стала вядома, што яны чакаюць дзіця[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Адзначаны прэміяй Лоўрэнса Олівера (англ.: Laurence Olivier Awards) за ролю ў «Прывідах» (англ.: «Ghosts», 2014)[13].
- Лаўрэат прэміі Іэна Чарлсана (англ.: Ian Charleson Awards) за ролю ў «Прывідах» (англ.: «Ghosts», 2014)[14].
- Узнагароджаны BAFTA за ролю ў фільме «Калібры» (англ.: «Calibre», 2018)[15].
- Узнагароджаны BAFTA за ролю ў фільме «Блаславенне» (англ.: «Benediction», 2022)[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jack Lowden // https://pantheon.world/profile/person/Jack_Lowden Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hayes, Martha. Why Fighting With My Family star Jack Lowden is one to watch (англ.). The Standard (21 лютага 2019). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Yumpu.com. Acting Showcase Class of 2011 - Royal Conservatoire of Scotland (англ.). yumpu.com. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Halligan2014-06-05T10:37:00+01:00, Fionnuala. Jack Lowden, UK Stars of Tomorrow 2014 (англ.). Screen. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ 5050London. The new generation of War and Peace: stellar cast revives Tolstoy’s masterpiece (англ.). 50/50 (3 студзеня 2016). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Swerling, Gabriella. Borders brothers on stage and screen tell of inspirations (англ.). www.thetimes.com (22 студзеня 2016). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Jaafar, Ali. Jack Lowden & Aneurin Barnard In Talks For Major Roles In Christopher Nolan’s ‘Dunkirk’ (англ.). Deadline (11 сакавіка 2016). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Macnab2019-02-08T06:00:00+00:00, Geoffrey. Beta Cinema teams with Jack Lowden for thriller 'Corvidae' (exclusive) (англ.). Screen. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Thorne, Will. Kristin Scott Thomas and Jonathan Pryce Join Gary Oldman in Apple’s ‘Slow Horses’ (англ.). Variety (14 снежня 2020). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Nordyke, Hilary Lewis,Kimberly. Emmys 2024: List of Nominees (англ.). The Hollywood Reporter (17 ліпеня 2024). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Saoirse Ronan Is Pregnant! Actress Expecting First Baby with Husband Jack Lowden (англ.). People.com. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Macdonald, Stuart. Scots star Jack Lowden wants to be free of his Essex roots (англ.). www.thetimes.com (29 сакавіка 2021). Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Olivier Winners 2014 (англ.). Olivier Awards. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Jack Lowden wins 2013 Ian Charleson prize(нявызн.). The Stage. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ British Academy Scotland Awards 2018: Winners Announced (англ.). Bafta. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Winners of the BAFTA Scotland Awards 2022 Announced (англ.). Bafta. Праверана 4 чэрвеня 2025.