Джэк Шы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэк Шы
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя канькабежны спорт[4][5]
Нарадзіўся 7 верасня 1910(1910-09-07)
Памёр 22 студзеня 2002(2002-01-22)[2][3][…] (91 год)
Пахаванне
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Амас «Джэк» Шы (англ.: John Amos "Jack" Shea; 7 верасня 1910, Лэйк-Плэсід — 17 студзеня 2002, Лэйк-Плэсід) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1932 года.

У 1930 годзе Джэк Шы быў чэмпіёнам ЗША, а ў 1929 годзе — чэмпіёнам Паўночнай Амерыкі.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе Джэк Шы стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залатыя медалі на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Джэк Шы стаў першым амерыканцам, які выйграў два залатыя алімпійскія медалі на адной Алімпіядзе. Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды Джэк Шы прамаўляў Алімпійскую клятву.

Джэк Шы быў яўрэем, і па радзе аднаго равіна адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года ў фашысцкай Германіі.

Джэк Шы ўваходзіў у камітэт па арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 года ў сваім родным горадзе — Лэйк-Плэсідзе.

Зноскі