Джэміні (прэмія)
Выгляд
| «Джэміні» англ.: Gemini Award | |
|---|---|
| Тып | група ўзнагарод[d] |
| Заснавальнік | Academy of Canadian Cinema & Television[d] |
| Заснаванне | 1986 год |
| Краіна | |
| Сайт | geminiawards.ca (англ.) |
«Джэміні» (англ.: Gemini Award) — канадская прэмія ў галіне тэлебачання, якая ўручалася Акадэміяй кіно і тэлебачання Канады з 1986 па 2011 год. Прэмія лічылася вышэйшай тэлевізійнай узнагародай Канады, эквівалентам «Эмі» ў ЗША. Узнагароды ўручаліся ў васьмідзесяці сямі катэгорыях, уключаючы акцёрскія, рэжысёрскія, сцэнарныя, тэхнічныя, а таксама спецыяльныя за кар’ерныя дасягненні. Звычайна цырымонія ўручэння праводзілася ў Таронта і транслявалася адным з асноўных каналаў.
Апошняе ўручэнне «Джэміні» адбылося ў верасні 2011 года. Яе пераемніцай стала прэмія Canadian Screen Awards, якая ўручаецца з сакавіка 2013 года[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Canada's Genie, Gemini Awards to merge Архівавана 5 сакавіка 2013.. CBC News. Retrieved 5 September 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- geminiawards.ca (англ.) — афіцыйны сайт